Шчодрай восені дары

 

Шчодрай восені дары

Общество
20.11.2020
1354

Як заўважыў калісьці ў сваім вершы слынны паэт з сусветным імем Адам Міцкевіч, апошняя кветачка восені прыносіць больш задавальнення, чым сотні летніх букетаў. Вось і ўдзельнікі нашага конкурсу атрымліваюць радасць і дзеляцца ёю, назіраючы за апошнімі восеньскімі падарункамі.

Лисички  4.jpg

Антон Мальшэўскі, напрыклад, у мінулыя выхадныя назбіраў у лесе пад Дзевятнямі кошык лісічак, зрэдзь часу траплялі яму і зялёнкі з падзялёнкамі.

1.jpg

А Сяргей Гіль з вуліцы Трактарнай у сярэдзіне кастрычніка назбіраў апенек на ўласным агродзе. Не трэба ў лес далёка хадзіць.

2.jpg

Экзатычная кветка з сямейства паслёнавых пад назвай бругмансія квітнела сёлета два разы ў доме і два разы на вуліцы ў аматаркі кветак Зоі Раінік. Жанчына вырошчвае жоўтую і белую бругмансію. Упершыню за восем гадоў так пышна квітнела гэта цудоўная кветка: жоўтая – ажно чатыры разы, нават зімой, а белая - увесь кастрычнік.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Статьи по теме: