З днём нараджэння, пятая!

 

З днём нараджэння, пятая!

Общество
11.11.2020
1025

5 лістапада 2020 года сярэдняя школа №5 г. Смаргоні святкавала свой чарговы дзень нараджэння. Навучэнцы музычнай накіраванасці разам з настаўнікамі падрыхтавалі музычны падарунак. Гэта святочны канцэрт у анлайн-фармаце з насычанай, яркай праграмай, прадстаўленай разнастайнай палітрай музычных нумароў.

У пачатку канцэрта можна было пачуць выдатны твор у выкананні ўзорнага аркестра рускіх народных інструментаў. Свой яркі і запальны нумар з любоўю падарылі танцоры. Зачаравала прыгажосцю французскай мовы салістка ўзорнай вакальнай студыі “ГОЛОСоК”. Упрыгожылі святочны момант музыканты - інструменталісты. Як віртуозна, натхнёна яны выканалі народныя, класічныя і сучасныя творы на баяне, фартэпіяна, домры і балалайцы! Паміж музычнымі нумарамі невялікія віншаванні ў вершаванай форме прадставілі навучэнцы чацвёртых класаў. І ў заканчэнні свята прагучаў твор у выкананні ансамбля настаўнікаў.

Відэаканцэрт усе жадаючыя могуць паглядзець на ютуб-канале нашай школы. Нам здаецца, што музычны падарунак юных артыстаў дапаможа акунуцца ў атмасферу свята і знойдзе водгук у сэрцах гледачоў.

IMG-ee1c3c5e83578c3ae5c9b61f68ed2c8c-V.jpg

IMG-7a7f889a2513e7625b1a8399338dbb7e-V.jpg

IMG-5b104089bc6799fc0dfe120dc8ce9a96-V.jpg

IMG-2a499c1d6139d78b7464aecd32cf7b20-V.jpg

jhrtcnh.jpg

Валянціна РУСЕЦКАЯ,

настаўнік музыкі

сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні.