7 ноября - День Октябрьской революции

 

7 ноября - День Октябрьской революции

Общество
07.11.2020
432

Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам!

Кастрычніцкая рэвалюцыя стала падзеяй, якая паклала пачатак глабальных змен на карце свету, у гісторыі краін і кантынентаў, у лёсах вялікіх сацыяльных слаёў насельніцтва і асобных людзей. Яна стварыла ўмовы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў, утварэння Савецкага Саюза, забяспечыла Вялікую Перамогу ў самай страшнай вайне.

Для нашай рэспублікі падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці. Сёння Беларусь - гэта незалежная дзяржава, у якой паспяхова ажыццяўляецца мноства пераўтварэнняў, накіраваных на прымнажэнне эканамічнага патэнцыялу рэспублікі, павышэнне дабрабыту беларускага народа і ўмацаванне пазіцый краіны на міжнароднай арэне.

Жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя і дабрабыту, міру і дабра, далейшай плённай дзейнасці на карысць развіцця нашага раёна і роднай краіны.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.