Падарожжа па Беларусі

 

Падарожжа па Беларусі

Общество
05.11.2020
2424
Восеньскім  пахмурным  ранкам 4 лістапада  група  пяцікласнікаў Сярэдняй школы №3 адправілася на экскурсію, каб наведаць старажытны  горад Заслаўль. Пра гэты горад можна з упэўненасцю сказаць: “Тут кожны камень гісторыяй дыхай”.

IMG-2037775aff02cece77106413fc70bd68-V.jpg

 Сапраўды, невялічкі  па памеры, ён назаўсёды увайшоў у гісторыю нашай Беларусі як горад, заснаваны князем Ізяславам, як горад, у якім знаходзіцца адзіны ў Беларусі музей міфалогіі і лесу, горад, дзе мінулае і сучаснасць сышліся разам.  

Шмат цікавага, новага і пазнавальнага з мінулага  нашай роднай краіны  адкрылі для сябе навучэнцы. Падчас наведвання музея міфалогіі і лесу, які размяшчацца ў самім гушчары лесу, дзеці даведаліся пра міфічных істот і лясных духаў, якія насяляюць лес. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся  з галоўным ахоўнікам, вартаўніком лесу,  міфічным духам Лесавіком, які па легендзе ахоўвае лес, дапамагае людзям збіраць ягады, грыбы. Людзі раней да яго звярталіся,   кажучы: “Лесной дедок с ноготок, покажи мне грибок”.  А вось за дрэнныя  паводзіны ў лесе ён моцна караў, кусцік перастаўляў з аднаго месца на другое, таму   чалавек і блудзіў. Нельга ў лесе шкодзіць, нельга забруджваць лес, забіваць птушак ды жывёл. Трэба з павагай ставіцца да жыхароў лесу.

IMG-f929d44fa1aa40271f409b28a45592ac-V.jpg

Пазнаёміліся  дзеці з  міфічным духам  Балотнікам, які насяляе балоты. Выглядае ён вельмі жудасна, уся поўсць у ціне, водарасцях. Трэба быць вельмі асцярожным у лесе, ідучы за журавінамі праз балота, бо калі што не спадабаецца Балотніку, тады цягне ён людзей да сябе, топіць. А вось сапраўдным царом лесу лічыцца  Вужыны кароль. Паводле падання, калі перад ім пасцяліць посцілку ды пачаставаць смачнай стравай, ён пакіне дабрадзею кавалачак сваёй чароўнай вужынай кароны, якая будзе дапамагаць у жыцці. Сапраўдным вартаўніком ды гаспадаром любога дома лічыцца міфічны дух Дамавік. У каго дамавік жыве, у той хаце дабрабыт і парадак. А вось гаспадароў-гультаёў Дамавік павучае: то збаночак скіне, то крупу рассыпе, маўляючы: “Сачыце за парадкам, гаспадары, вядзіце лепш сваю гаспадарку”.

Наступным прыпынкам нашага падарожа стаў Заслаўскі  млын. Па словах экскурсавода, раней на млын прыязджалі толькі мужчыны. Пры ўваходзе ў памяшканне  абавязкова карысталіся “ляніўцам”, альбо “сабакам”, ці  “другой жонкай”.  Што гэта за прадмет, ніхто з нас  не ведаў.  Цікавая рэч, “ляніўцам” называлі прыставанне для здымання абутку. Гэты прадмет у нечым нагадвае драўляную калоду, у якую ставілі  нагу ў абутку. Раней мужчыны былі  вялікімі ды здаровымі, боты ў іх былі таксама вялікімі. Дык вось, каб лягчэй зняць абутак, карысталіся “ляніўцам”.  Лялечны тэатр “Батлейка” паказаў  свой галоўны спектакль  “Цар Ірад”.   Падчас прагляду спектакля дзеці даведаліся, што батлейка існавала на  Беларусі ажно з 16 стагоддзя і існуе і па сённяшні дзень.

IMG_20201104_130240.jpg

Наведалі мы таксама  хату завознікаў, гісторыка-культурную каштоўнасць горада Заслаўля.  Нафтавы рухавік быў выраблены ў 1927 годзе ў Варшаве фірмай “Perkun”. Падобны рухавкі выкарыстоўваўся на Заслаўскім млыне ў 30 - 40-я гады XX ст. Тут, на млыне,  нас пачаставалі смачным чаем ды пухкімі  булкамі мясцовага вырабу.  Падсілкаваўшыся, мы рухаліся далей і прыйшлі да галоўнай каштоўнасці горада – помніка   князю Ізаславу, сыну вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны. У гонар князя Ізяслава і быў  названы горад. Быў усталяваны ў Дзень пісьменства  7 верасня 2014 года.

IMG-ffb4bc322217d13418c8af2a615dc832-V.jpg

Дадому мы вярталіся ўжо пад вечар, стомленыя, але вельмі задаволеныя. Усю  дарогу спявалі, жартавалі і выказвалі пажаданні ў будучым паехаць на экскурсію па роднай Беларусі, бо шмат цікавых і нязведаных месцаў у нас  хапае.

Вольга Ільіна, класны кіраўнік 5 класа СШ № 3.