Маленькія сардэчкі для маці

 

Маленькія сардэчкі для маці

Общество
14.10.2020
1197
Здаецца, зусім нядаўна пачаўся навучальны год.   І вось ужо апошнімі промнямі лагоднага сонейка развітаўся  верасень, саступіўшы месца дажджліваму кастрычніку. Але ёсць у гэтым тужлівым восеньскім суме асабліва цёплае свята — Дзень маці!

IMG_20201009_142513.jpg

З вялікай асалодай і задавальненнем рыхтаваліся да яго навучэнцы 5 класа Залескіх ясляў-сада — сярэдняй школы. Што ж падарыць самаму блізкаму чалавеку на свеце? Безумоўна, сэрца! Маленькія сардэчкі з падзякамі за жыццё, клопат, выхаванне, пяшчоту ўпрыгожылі самаробныя паштоўкі. Сюрпрызам стала і відэапаштоўка, у якой дзеці чытаюць вершы  знакамітых паэтаў пра маці.

IMG_20201010_122914.jpg

Усё, што ёсць у свеце цудоўнага і светлага, — гэта дзякуючы матулям. Дык няхай жа ад вашых шчырых усмешак квітнее ўвесь свет, а вашы светлыя думкі і пачуцці прынясуць дабро, спакой і спагаду ў вашы сем’і!

Наталля Сідарава,

класны кіраўнік 5 класа Залескіх ясляў-сада—сярэдняй школы.

Статьи по теме: