У парафіі Святога Міхала Арханёла прайшла галоўная Святая Імша ў дзень успаміну Маці Божай Ружанцовай

 

У парафіі Святога Міхала Арханёла прайшла галоўная Святая Імша ў дзень успаміну Маці Божай Ружанцовай

Общество
08.10.2020
1387
Кастрычнік – гэта месяц, які каталіцкі касцёл прысвячае малітве на Ружанцы. На 7 кастрычніка прыпадае ўспамін Маці Божай Ружанцовай.

У парафіі Святога Міхала Арханёла галоўная Святая Імша ў дзень успаміну Маці Божай Ружанцовай адбылася ў 18 гадзін. Падчас казання пробашч парафіі Павел Шчарбіцкі яшчэ раз нагадаў вернікам пра вялікі сэнс ружанцовай малітвы. Многія святары параўноўваюць святы Ружанец з духоўным мячом, здольным змагацца супраць усяго злога. Ружанцовая малітва спалучаецца з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса і Панны Марыі. Чатыры часткі Ружанца – гэта радасныя, балесныя, хвалебныя таямніцы і таямніцы святла. У Ружанцы спалучаецца зварот да Бога праз Марыю, погляд на жыццё Езуса з перспектывы штодзённасці чалавека, якi трымае гэтыя маленькія пацеркі ў руках. Падчас сваіх аб’яўленняў Маці Божая часта заахвочвала да ружанцовай малітвы. Ружанец - вялікая падтрымка для верніка ў што­дзённым жыцці, спосаб глыбейшага пазнання Хрыста.

Пасля Святой Імшы, якая адбылася ў касцёле, святары і вернікі прайшлі за фігурай Маці Божай вакол касцёла і разам адмовілі ружанцовую малітву. Праз заступніцтва Марыі людзі даверылі свае просьбы і падзякі Усемагутнаму Богу.

IMG_4782.JPG

IMG_4783.JPG

IMG_4786.JPG

IMG_4798.JPG

IMG_4803.JPG

IMG_4807.JPG

IMG_4810.JPG

IMG_4818.JPG

IMG_4821.JPG

IMG_4830.JPG

IMG_4832.JPG

IMG_4836.JPG

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: