27 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ МАШЫНАБУДАЎНІКА

 

27 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ МАШЫНАБУДАЎНІКА

Общество
27.09.2020
448

Паважаныя работнікі і ветэраны машынабудаўнічага комплексу!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Гэта свята па праву лічыцца годным прызнаннем заслуг усіх тых, хто стаяў ля вытокаў айчыннага машынабудавання і хто сёння працягвае працаваць на карысць нашай краіны.

Быць машынабудаўніком - гэта цяжкая праца і вялікая адказнасць. Дзякуючы вашай упартай і суладнай працы нарошчваюцца аб’ёмы вытворчасці, асвойваюцца новыя віды канкурэнтаздольнай прадукцыі, укараняюцца прагрэсіўныя тэхналогіі, расце ўзровень інавацыйнай актыўнасці прадпрыемстваў, павышаецца якасць выпускаемай прадукцыі.

Перакананы, што ваша майстэрства, адданасць любімай справе і надалей будуць спрыяць развіццю галіны. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, якія беражліва перадаюць свае веды і бясцэнны вопыт маладому пакаленню.

Жадаем вам далейшых поспехаў у справе развіцця айчыннага машынабудавання, новых вытворчых дасягненняў і надзейных партнёраў. Шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.