Разумнае, добрае, вечнае

 

Разумнае, добрае, вечнае

Общество
13.09.2020
893

Ірына Краўчанка і Алеся Мамай належаць да новага пакалення бібліятэкараў, якія ў паўсядзённай працы здольны выкарыстоўваць дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўмеюць паставіць на службу бібліятэчнай справы IT-рэсурсы. Складаная эпідэміялагічная сітуацыя стала не толькі выпрабаваннем для бібліятэк і супрацоўнікаў гэтых устаноў культуры, але і моцным каталізатарам на шляху папулярызацым кнігі і, наогул, літаратуры праз разнастайныя інтэрнэт-пляцоўкі.

IMG_2423.JPG

Каб не згубіць сваіх чытачоў і прыцягнуць новых, у філіяле №3 раённай бібліятэкі распачалі некалькі цікавых праектаў. Ладзіліся віртуальныя сустрэчы, праходзіла абмеркаванне новых паступленняў літаратуры, на відэаролікі запісваліся выступленні актыўных чытачоў, якія чыталі свае любімыя паэтычныя творы, дзяліліся ўспамінамі, апавядалі пра цікавыя прачытаныя кнігі.

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.