6 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

 

6 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Общество
06.09.2020
608
Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай службаў Смаргоншчыны! Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Прафесійныя веды, імкненне да дасягнення высокіх вынікаў, гатоўнасць вучыцца новаму, самааддача і строгая дысцыпліна вызначаюць работнікаў прадпрыемстваў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці ў Смаргонскім раёне.

Дзякуючы дакладнай і зладжанай рабоце кожнага работніка забяспечваецца функцыянаванне прамысловай і сельскагаспадарчай галін Смаргоншчыны, сацыяльнай інфраструктуры. Складана ўявіць, колькі сіл, энергіі, ведаў вам прыходзіцца прымяніць, каб дабіцца бесперабойнай і бяспечнай работы паліўнай і газавай гаспадаркі раёна. Вашы вытворчыя аб’екты з’яўляюцца прыкладам добраўпарадкавання і заслугоўваюць

самай высокай адзнакі.

У дзень прафесійнага свята прыміце словы шчырай удзячна- сці за прафесіяналізм і майстэрства, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця вам, вашым родным і блізкім.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.