6 верасня – Дзень беларускага пісьменства

 

6 верасня – Дзень беларускага пісьменства

Общество
06.09.2020
897

Паважаныя сябры! Сардэчна віншуем вас са святам - Днём беларускага пісьменства!

Гэта адметная падзея ў культурным жыцці дзяржавы. Свой шлях свята прайшло праз усю краіну. Святкаванне Дня беларускага пісьменства яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія закладзены ў кнігах: павага да простага чалавека, маральная чысціня і самаадданая любоў да роднай зямлі.

Для беларусаў слова, веды, духоўныя каштоўнасці заўсёды былі асновай дзяржаўнага развіцця, апорай. Дзень беларускага пісьменства - добрая нагода для кожнага з нас успомніць нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца ў сучаснасці.

Беларусь ведае свае духоўныя карані, зберагае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.