Віртуальная вандроўка па сцяжынках роднага краю

 

Віртуальная вандроўка па сцяжынках роднага краю

Общество
03.09.2020
1010

Традыцыйна ва ўсіх установах адукацыі навучальны год пачаўся з урока, які прайшоў пад назвай «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі».

Для навучэнцаў 5, 6 класаў установы адукацыі «Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа» гэта была займальная віртуальная вандроўка па сцяжынках роднага краю. Падарожжа пачалося з інтэлектуальнай размінкі «Мая Смаргоншчына». Пытанні размяшчаліся на стракатых кветачках, і сарваць іх можна было толькі тады, калі даваўся правільны адказ. Такім чынам атрымаўся  букет  у гонар нашых славутых землякоў, пра якіх узгадалі ў час вандроўкі.

1598966804538.jpg

Потым вучні па фотаздымках вызначалі населеныя пункты сваёй маленькай радзімы. Кожны, хто пазнаў сваю вёску, расказваў пра яе адметнасць і непаўторнасць. Заданне выклікала вялікую цікавасць  і аказалася не такім ужо і лёгкім, як здавалася адразу. У час «Хвілінкі адпачынку» дзеці ўзнаўлялі пасланні, пакінутыя для нас нашымі далёкімі продкамі. Імі аказаліся прыказкі, у якіх адлюстравана любоў да свайго краю, свайго народа.

1598966805020.jpg

Вандроўка закончылася словамі  прызнання ў шчырай і адданай любові да сваёй Бацькаўшчыны, якія кожны ўдзельнік выказаў і запісаў на сімвалічным «Сэрцы любові».

Вера ЛОБАЧ,

бібліятэкар дзяржаўнай установы адукацыі

 «Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа».