Урачысты сход на “Смаргонь сілікатабетоне”

 

Урачысты сход на “Смаргонь сілікатабетоне”

Общество
15.08.2020
736

У актавай зале, ярка ўпрыго жанай і стыльна прыбранай да свята, гучала прыемная музыка.

Дырэктар філіяла №7 “Смаргоньсілікатабетон” Алена Ярмак, віншуючы прысутных, заўважыла, што людзі шчаслі выя, калі маюць свой дом. Та му працаўнікі прадпрыемства, якое вырабляе будаўнічыя  матэрыялы для дамоў, якраз  і дапамагаюць ім адчуць ся бе шчаслівымі. Алена Янаўна  падкрэсліла, што сілікатабе тонны завод мае добрыя пер спектывы, таму што тут ёсць вопытныя прафесіяналы, аду каваныя маладыя спецыялісты, а прадукцыя прадпрыемства запатрабаваная і ў Беларусі, і далёка за межамі нашай рэспу блікі. Дырэктар завода ўручыла ўзнагароды ўсім перадавікам вытворчасці, чые партрэты  занесены на заводскую Дош ку гонару. Калегі павіншавалі  свайго кіраўніка і падарылі ў  гонар свята вялікі букет бе лых руж. 

IMG_1527.JPG

Тых, хто штодзённа сваёй  добрасумленнай працай будуе  шчасце для іншых, віншавалі і ўшаноўвалі намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Стан кевіч, намеснік генеральнага ды рэктара ТАА “Краснасельскбуд матэрыялы” Аляксей Пятроў.  Перадавікі вытворчасці і лепшыя  працаўнікі завода былі ўзнага роджаны граматамі, падзячнымі  лістамі.

IMG_1580.JPG

Дзмітрый Станкевіч уручыў  прадпрыемству Дыплом Гродзенскага аблвыканкама за дру гое месца па выніках абласно га агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2019 годзе ў намінацыі “Арганізацыя вытворчай сфе ры працуючых на прадпрыем стве да 500 чалавек”.

IMG_1550.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара