Онлайн-віктарына «Ці ведаеце вы беларускую мову?»

 

Онлайн-віктарына «Ці ведаеце вы беларускую мову?»

Общество
28.07.2020
1047

З мэтай развіцця ў вучняў творчага мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэння слоўнікавага запасу, выхавання павагі да роднай мовы і Беларусі 28 ліпеня была праведзена онлайн-віктарына “Ці ведаеце вы беларускую мову?”

Вучні адказалі на пытанні, для чаго патрэбна людзям мова, даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Заданні былі рознага характару: патрэбна было даць агульную назву прапанаваным словам, перакласці словы з рускай мовы на беларускую, з прапанаваных частак скласці прыказкі і г.д.

Таксама адбылася прэзентацыя любімых беларускіх слоў вучняў і іх бацькоў.

Як заклік любіць родную мову для вучняў прагучаў верш Віктара Шведа “Дзесяць запаведзяў”.


изображение_viber_2020-07-28_12-32-43.jpg


изображение_viber_2020-07-28_12-32-431.jpg

Алены Цялега,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1 г.Смаргоні.