Сцежкамі ваеннага мінулага Сінькоўскага краю

 

Сцежкамі ваеннага мінулага Сінькоўскага краю

Общество
08.07.2020
608

Ў летнім аздараўленчым лагеры “Праметэй” адбыліся святочныя мерапрыемствы ў межах святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Падчас рэквіему-мітынгу ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянок да сімвалічнага помніка землякам, загінуўшым ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік размешчаны каля  будынка Сінькоўскага сельскага выканачаўчага камітэта. Ускладаць кветкі да помніка стала добрай традыцыяй для навучэнцаў і педагогаў нашай установы адукацыі. Са словамі віншавання  да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня Сінькоўскага сельскага выканаўчага камітэта Пачыкоўкі Сяргей Антонавіч, які пажадаў усім здароўя, міру і дабрабыту.  Як запавет маладому пакаленню прагучалі радкі з верша “Словы міру”, прачытаныя  старшынёй Савета ветэранаў КСУП “Сінькі” Аўчыннікавай Славай Адольфаўнай.  У час  мерапрыемства  хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць герояў вайны, мужных абаронцаў Айчыны.

DSC_1179.JPG

Таксама праметэеўцы ўсклалі кветкі да сімвалічных помнікаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай  вайны, што размешчаны ў вёсках Каты, Сівіца,Сялец,Суцькава.  Не зарастае да помнікаў народная сцяжынка. З кожным годам ветэранаў становіцца ўсё менш. Мала застаецца людзей, якія могуць расказаць пра тое, што значыць ваяваць, абараняць сваю краіну. Таму мы, выхаванцы летняга аздараўленчага лагера “Праметэй”,  бясконца ўдзячны ветэранам за тое, што далі нам магчымасць жыць пад мірным небам сёння.

Вольга ІЛЬІНА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “УПК Сінькоўскіх яслей-сада-сярэдняй школы”.