Вянок Перамогі

 

Вянок Перамогі

Общество
11.05.2020
1234

75-ая гадавіна Вялікай Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне - важная і знамянальная падзея, сімвал мужнасці, адзінства і гераізму. Ва ўсіх гарадах Беларусі з сакавіка 2020 праводзіцца конкурс «Вянок Перамогі».

Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Мноства крэатыўных вяночкаў было выраблена іх рукамі. Адна з такіх работ - пяціканцовая зорка з кветак, у цэнтры якой лічбы вялікай даты як сімвал памяці тых выпрабаванняў, якія давялося перанесці людзям падчас вайны. Бутончыкі яблыневага цвету і чырвона-зялёныя стужачкі сталі асновай яшчэ адной работы. Яблыневы цвет - гэта сімвал чысціні, свежасці, вясны, адраджэння, пачатку новага жыцця, што добра перадае агульнанародную радасць Вялікай Перамогі ўсіх пакаленняў беларусаў.

Вырабленыя навучэнцамі вянкі ускладзены да помнікаў ваеннай гісторыі на тэрыторыі Смаргоншчыны.

IMG-10ae6f91f8967513f2daf6fc301aa15e-V.jpg

Алена СКРАБІНА, настаўніца біялогіі СШ №5.