Школа - месца, куды хочаццы вяртацца

Общество
12.02.2016 10:27
1224
Настаўніца геаграфіі СШ №1 Наталля Працута мала адрозніваецца ад сваіх былых вучняў – выпускнікоў мінулага года. У яе памяці яшчэ выразна захоўваюцца ўласныя школьныя ўспаміны, дзе настаўніцы Тамара Віктараўна Вайда і Галіна Браніславаўна Міхаськова ненавязліва прывіваюць ёй любоў да геаграфіі – прадмета, які выбіраюць сваёй прафесіяй рамантыкі і аматары падарожжаў....
Настаўніца геаграфіі СШ №1 Наталля Працута мала адрозніваецца ад сваіх былых вучняў – выпускнікоў мінулага года. У яе памяці яшчэ выразна захоўваюцца ўласныя школьныя ўспаміны, дзе настаўніцы Тамара Віктараўна Вайда і Галіна Браніславаўна Міхаськова ненавязліва прывіваюць ёй любоў да геаграфіі – прадмета, які выбіраюць сваёй прафесіяй рамантыкі і аматары падарожжаў. Маладая настаўніца таксама імкнецца пазнаёміць сваіх вучняў з цудоўным светам, праз адкрыцці географаў, геолагаў, падарожнікаў. Вось і Жэня Дыско доўга вагаўся паміж геаграфіяй і гісторыяй. Яго перамогі на раённых алімпіядах па абодвух прадметах толькі яшчэ больш ускладнілі сітуацыю. Але, урэшце, выбар быў зроблены на карысць гісторыі.IMG_4508

На сустрэчу ў родную школу да Наталлі Іосіфаўны, да свайго былога класнага кіраўніка, студэнт БДУ Жэня завітаў разам са школьнымі сябрамі, таксама студэнтамі. На здымку яны (злева направа) былыя адна-класнікі, а цяпер студэнтка БДЭУ Марыя Вештарт, студэнт БДУ Яўген Дыско, студэнт БНТУ Уладзіслаў Гедройць, студэнтка БДЭУ Вікторыя Апанасовіч, студэнт БНТУ Ілья Быстроў, студэнт БНТУ Мікалай Апанасовіч. Завіталі яны падзяліцца новымі ўражаннямі і планамі на будучае.
А ў школьных сценах кіпіць жыццё, дзе іх былы класны кіраўнік Наталля Іосіфаўна кожны новы дзень, пачынаючы чарговы ўрок у любімым 5 “Б”, узіраецца ў тварыкі новых вучняў, міжволі шукае і знаходзіць падабенства з папярэднімі сваімі выпускнікамі, што такімі ж непаслухмянымі і гіперактыўнымі прыйшлі на ўрок шмат гадоў таму.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений