Аўчаркі лавілі парушальнікаў у гарадскім парку
Общество
					23.11.2019
							
	  	
	
			Пляцоўку ў гарадскім парку, дзе выступалі кінолагі са службовымі сабакамі, шчыльным паўкругам абступілі людзі. Яны з цікавасцю назіралі за тым, як нямецкія і бельгійскія аўчаркі даганяюць умоўных парушальнікаў і затрымліваюць іх. А яшчэ сабакі пераадольвалі бар’еры, выконвалі іншыя каманды, якія ім давалі кінолагі.
		
	
	Пагранічнікі прывезлі з кіналагічнага цэнтра і маладых аўчарак, якім усяго некалькі месяцаў. Яны паводзілі сябе смірна. Дарослыя і дзеці маглі спакойна пагладзіць іх.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.
 
						 
					










