Вяскоўцы слухалі песні на выбарчым участку

 

Вяскоўцы слухалі песні на выбарчым участку

Общество
17.11.2019
2186
Сёння ў Асінаўшчызне на 29 выбарчы участак, які знаходзіцца ў пачатковай школе-садзе, першыя выбаршчыкі прыйшлі ў 8 гадзін 3 хвіліны, атрымалі бюлітэні  і прагаласавалі за кандыдатаў у дэпутаты. Пасля гэтага на выбарчым участку стала мнагалюдна: людзі пастаянна ішлі, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак.

У 12 гадзін на выбарчым участку быў вялікі канцэрт, які падрыхтавалі работнікі Бялкоўшчынскага Дома культуры. Выступленне самадзейных артыстаў слухалі амаль 40 чалавек.

Некалькі членаў выбарчай камісіі са скрынкай для галасавання наведалі ў гэты дзень больш за 50 састарэлых вяскоўцаў, якія па стану здароўя не маглі прыйсці на выбарчы ўчастак з аддаленых вёсак Гауці, Лубянка, Васюкі.

i.jpg

i (1).jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: