Прафсаюзны прыём грамадзян на заводзе аптычнага станкабудавання

 

Прафсаюзны прыём грамадзян на заводзе аптычнага станкабудавання

Общество
19.09.2019
858
На заводзе аптычнага станкабудавання правялі выязны прыём грамадзян старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч і прававы інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Алеся Мішчарук.

IMG_4301.JPG

На прыём прыйшлі вядучы інжынер па ахове працы Валерый Парамонаў, работнік завода, якому неабходна была кансультацыя па жыллёвым пытанні, начальнік аддзела кадраў Надзея Старавойтава. Гаворка ішла па тэмах аховы працы, выдачы спецадзення, фінансавага заахвочвання работнікаў, працаўладкавання, працягласці водпуску, унясення зменаў у калектыўны дагавор і г. д. У размове таксама прыняла ўдзел старшыня прафкама завода аптычнага станкабудавання Галіна Лайкоўская.

IMG_4318.JPG

IMG_4325.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: