Хто шукае, той знаходзіць

Общество
22.12.2015
1321
У службе занятасці сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне было праведзена мерапрыемства, на якое запрасілі маладых беспрацоўных, каб расказаць ім аб сітуацыі на рынку працы, аб запатрабаваных прафесіях, аб магчымасці працаўладкавання, іншых мерах садзейнічання, якія можа аказаць беспрацоўным названая вышэй служба.

Начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч...
У службе занятасці сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне было праведзена мерапрыемства, на якое запрасілі маладых беспрацоўных, каб расказаць ім аб сітуацыі на рынку працы, аб запатрабаваных прафесіях, аб магчымасці працаўладкавання, іншых мерах садзейнічання, якія можа аказаць беспрацоўным названая вышэй служба.вакансии

Начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч прадставіла гасцей, сярод якіх былі ў асноўным кадравікі прадпрыемстваў і арганізацый, прапанавала старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцію Най-дзічу выступіць перад моладдзю.
Вікенцій Іванавіч пачаў з таго, што чалавек павінен добра ведаць сваю справу, функцыянальныя абавязкі, быць адказным. Гэта вельмі важна пры працаўладкаванні ў арганізацыю, на прадпрыемства. Падчас работы трэба, каб на першым часе нехта дапамог, падтрымаў маладога спецыяліста. Што датычыць раённага аб’яднання прафсаюзаў, то яно адсочвае праблемы маладых работнікаў, падказвае, як лепш дзейнічаць у тым ці іншым выпадку, дапамагае ў вырашэнні жыллёвых пытанняў. Пры дапамозе прафсаюза ў адным з СВК маладыя спецыялісты, якія ажаніліся і ў іх нарадзілася дзіця, атрымалі жыллё. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч папрасіў маладых звяртацца да яго, калі ўзнікнуць пытанні.
Аб тым, як беспрацоўным стаць прадпрымальнікамі і які падатак потым плаціць, расказаў начальнік аддзела падаткаабкладання індывідуальнага прадпрымальніцтва інспекцыі па падатках і зборах Аляксей Валохін. Ён адзначыў, што можна займацца ўсімі відамі дзейнасці, якія не забаронены заканадаўствам.
Начальнік аддзела кадраў завода аптычнага станкабудавання Надзея Старавойтава сказала, што для работы на сучасным абсталяванні патрэбны адукаваныя людзі. Прафесіі на заводзе ў асноўным мужчынскія, для дзяўчат вакансій амаль няма. Але яны могуць з’явіцца: нехта пойдзе на пенсію, нехта ў дэкрэтны водпуск, нехта звольніцца з-за перамены месца жыхарства. Таму Надзея Іванаўна запрасіла моладзь прыходзіць на завод у любы дзень, бо вызначанага прыёмнага дня ў яе няма.
У прыватнай фірме “Танак” асноўны касцяк працоўнага калектыву складаюць жанчыны. Кіраўнік кадравай службы Людміла Станкевіч назвала і самую масавую прафесію – прадавец. Тут на працу прымаюць многа работнікаў на замену тым, хто выйшаў замуж і пераехаў у іншы горад, пайшоў у дэкрэтны водпуск і г. д. Плануецца адкрыццё рэстарана, спатрэбяцца повары. А яшчэ гэта гандлёва-вытворчае прадпрыемства мае добрыя сувязі з мясцовым ліцэем і службай занятасці, што таксама дапамагае ў вырашэнні кадравых пытанняў.
Белагратэрмінал – прадпрыемства ў Смаргоні новае, высокатэхналагічнае, якое пастаянна развіваецца. Вытворчыя працэсы тут камп’ютарызаваны і аўтаматызаваны. Аб гэтым расказала спецыяліст па кадрах Ала Савіцкая. На тэрыторыі Белагратэрмінала плануецца будаўніцтва маслаэкстракцыйнага завода, з’явяцца новыя працоўныя месцы.
Будаўніча-мантажны трэст №41 і агрэгатны завод прадставілі начальнік аддзела кадраў Ганна Найдзіч і спецыяліст аддзела кадраў Вольга Чарнецкая. Аб другаснай занятасці моладзі расказала першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Барташ.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
 


Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!