На аддаленым адміністрацыйным участку

Общество
03.12.2015
1085
Прадстаўнікоў службы ўчастковых інспектараў міліцыі можна смела назваць “абліччам” праваахоўных органаў. Бо ўчастковы – гэта ў нейкім сэнсе народны міліцыянер, яго ўсе ведаюць, і ён знаёмы з кожным. Менавіта да ўчастковага звяртаюцца штодзённа людзі з самымі рознымі скаргамі і пытаннямі, а ад узаемаадносін з насельніцтвам у многім залежыць прэстыж службы.

...
Прадстаўнікоў службы ўчастковых інспектараў міліцыі можна смела назваць “абліччам” праваахоўных органаў. Бо ўчастковы – гэта ў нейкім сэнсе народны міліцыянер, яго ўсе ведаюць, і ён знаёмы з кожным. Менавіта да ўчастковага звяртаюцца штодзённа людзі з самымі рознымі скаргамі і пытаннямі, а ад узаемаадносін з насельніцтвам у многім залежыць прэстыж службы.

Участковы інспектар міліцыі Аляксандр ШЧАСНЫ падчас абходу адміністрацыйнага ўчастка гутарыць з гаспадыняй кватэры.  Участковы інспектар міліцыі Аляксандр ШЧАСНЫ падчас абходу адміністрацыйнага ўчастка гутарыць з гаспадыняй кватэры.


Асноўнай задачай участковых інспектараў міліцыі перш за ўсё з’яўляецца правядзенне прафілактычных работ як з жыхарамі, якія жывуць на адміністрацыйным участку, так і з асобамі, якія схільныя да ўчынення правапарушэнняў і злачынстваў, альбо знаходзяцца на прафілактычным уліку ў райаддзеле міліцыі. Гэта асобы, якія вызвалены з месцаў пазбаўлення волі альбо асуджаныя да мераў пакарання, якія не звязаны з пазбаўленнем волі, а таксама асобы, якім было вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці ўчынення насілля ў сям’і, а яшчэ – псіхічна хворыя людзі, які з’яўляюцца грамадска небяспечнымі і знаходзяцца на спецыяльным уліку ў органах аховы здароўя. Вось з такім кантынгентам прыходзіцца працаваць участковаму інспектару міліцыі Аляксандру Шчаснаму. Яго ад-міністрацыйны ўчастак хоць і знаходзіцца ў горадзе, але самы аддалены – у мікрараёне Карані.
Вядома, што вопыт прыходзіць з гадамі. І для таго, каб ведаць замацаваную тэрыторыю, “падуліковы” элемент, участковаму неабходна некалькі гадоў напружанай працы.
Рэжым работы ўчастковага інспектара міліцыі вызначаецца ў залежнасці ад аператыўнай абстаноўкі на абслугоўваемай ім тэрыторыі. Калі ўчынена злачынства, то іншым разам і наступленне новага дня прыходзіцца сустракаць на службе. Акрамя гэтага ўчастковы інспектар павінен кантраляваць асоб, якія знаходзяцца пад адміністрацыйным наглядам, прыходзіць да іх дамоў пасля 20 гадзін. Таксама на ўчастковых пунктах міліцыі ў вызначаныя дні супрацоўнікі праводзяць прыём грамадзян.
Сваю тэрыторыю ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Шчасны абыходзіць пастаянна, бо ў яго задачы ўваходзіць ахова грамадскага парадку і забеспячэнне бяспекі жыхароў на давераным яму адміністрацыйным участку.
Адной з задач участковага інспектара з’яўляецца сумесны ўдзел разам з іншымі службамі міліцыі ў выяўленні, папярэ-джанні, спыненні і раскрыцці злачынстваў, а асноўным паказчыкам добрай работы ўчастковага інспектара міліцыі з’яўляецца перш за ўсё своечасовы, аб’ектыўны і поўны разгляд зваротаў грамадзян, а таксама якаснае правядзенне прафілактычнай работы з асобамі, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота Міхаіл РАЗУМНІК.