Прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” па Смаргонскім раёне ў штодзённым рэжыме чакае сваіх наведвальнікаў

Общество
01.12.2018 09:22
860
Сёлета нядрэнна ідуць справы ў прадстаўніцтве “Белдзяржстраха” па Смаргонскім раёне. Як адзначыў дырэктар гэтай установы Валерый Цярэшка, выконваюцца паказчыкі па абавязковых відах страхавання, да якіх адносіцца грамадзянская адказнасць уладальнікаў транспартных сродкаў, актыўна развіваюцца медыцынскія віды страхавання. Дзякуючы страхавому полісу смаргонцы праходзяць абследаванне ў розных медыцынскіх цэнтрах сталіцы. Да традыцыйных відаў адносіцца страхаванне жылых памяшканняў, хатняй маёмасці, ад няшчасных выпадкаў. Нядрэнна развіваецца страхаванне маёмасных інтарэсаў юрыдычных асоб.

Татьяна Поликовская.jpg

Страхавы агент Таццяна ПАЛІКОЎСКАЯ.


Прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” захавала дзеючы партфель дагавораў страхавання. Па транспартных відах страхавання тэмп росту склаў 125,7% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Па страхаванні маёмасці юрыдычных асоб – 105,6%. Па медыцынскіх відах страхавання – 137,6%. Прырост па добраахвотных відах страхавання – 10%, а па ўсіх відах страхавання – 6% да адпаведнага перыяду мінулага года.

Летась у калектыве мясцовага прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” былі пераразмеркаваны абавязкі па напрамках дзейнасці. Гэта зрабілі для зручнасці страхавальнікаў, каб яны ведалі, да якіх спецыялістаў ім неабходна звяртацца пасля здарэнняў.

Вялікая колькасць выплат прыпадае на выпадкі ДТЗ з удзелам жыхароў горада і сельскай мясцовасці. Кожны дзень 3-6 заяў ад аўтаўладальнікаў прымаюць у страхавой кампаніі. 

“Больш людзей звяртаецца таму, што ў нас ёсць два ацэншчыкі транспартных сродкаў, і ўрэгуляванне адбываецца значна хутчэй, чым у іншых страхавых кампаніях, дзе няма гэтых спецыялістаў”, - сказаў Валерый Цярэшка.

Работнікі прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” праводзяць мэтавыя акцыі на прадпрыемствах. Страхавыя агенты выязджаюць на прадпрыемствы, сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, растлумачваюць, што такое страхаванне, як атрымаць выплату, якія неабходны дакументы, што з’яўляецца страхавым выпадкам.

З гэтага года прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” па Смаргонскім раёне перайшло на штодзённы рэжым работы. Па суботах і нядзелях няпоўны працоўны дзень тут дзяжурыць страхавы агент.

Ольга Шульга и Юлия Жупанова.jpg

Спецыяліст другой катэгорыі Вольга ШУЛЬГА і вядучы спецыяліст Юлія ЖУПАНАВА.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений