Цудоўны кніжны свет

Лето 2021
27.08.2021
186
25 жніўня супрацоўнікі  філіялаў “Гарадская бібліятэка №1” і “Гарадская  дзіцячая бібліятэка” правялі літаратурны часопіс   “Как  прекрасен книжный мир!” у рамках абласнога праекта “ЛітФэст”.

20210825_110302.jpg

На сустрэчу ў бібліясквер “Вы ещё не читаете? Тогда мы идём к вам!” былі запрошаны выхаванцы  з ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”. Разам з бібліятэкарамі  дзеці адправіліся ў дзівосную краіну казак, дзе іх чакалі сустрэчы з казачнымі героямі, цікавыя конкурсы і віктарыны: “Узнай сказку”,  “НЕ обманись”, “Вспоминалки”, “Угадай сказку по отрывку”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем глядзелі інсцэніроўку “Сказки Бабушки-Загадушки” лялечнага тэатра “Праменьчык” філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка”.

20210825_110950.jpg

 На працягу мерапрыемства  вядучыя чыталі ўрыўкі з вядомых казак і вершаў, дзеці адгадвалі прадметы з “Волшебного ларца”, прымалі актыўны ўдзел у музычнай размінцы “Отдохни и потанцуй”. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава-прагляд “Да ведаў з кнігай і бібліятэкай”.

У канцы сустрэчы кожны маленькі ўдзельнік атрымаў прыз  і салодкі падарунак.

i.jpg


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений