Незвычайнае ў прыродзе

Лето - 2020
08.07.2020

Ў летнім аздараўленчым  лагеры “Праметэй” прайшоў дзень пад назвай Таямнічая Пячора.

DSC_1208.JPG

Як і любы іншы дзень у лагеры, ён быў насычаны разнастайнымі конкурсамі і мерапрыемствамі. Юныя даследчыкі адправіліся ў экспедыцыю на пясчаны кар’ер, што размяшчаецца ў аграгарадку Сінькі. Гэты кар’ер штучнага паходжання быў вырыты вельмі даўно. Дзецям было вельмі цікава ўпершыню ўбачыць незвычайныя пясчаныя дзівы прыроды, зробленыя рукамі чалавека і машыны: высокія горы і насыпы з пяску,  вялізныя пясчаныя ямы ў рост чалавека. Падчас экскурсіі   выхаванцы лагера “Праметэй” даведаліся пра тое, як здабываюць пясок, якія машыны і прылады працы неабходныя для гэтага, навошта чалавеку патрэбны пясок увогуле. Асаблівая ўвага выхаванцаў была засяроджана на выканні правілаў тэхнікі бяспекі.

IMG-9b1be2735f152638cb18da00761d9862-V.jpg

Вынікам дня стала падрыхтаваная атрадамі калектыўная творчая справа “Карта жаданняў”. Кожны выхаванец, аналізуючы свае патрэбы, стварыў макет, газету, ілюстраваную схему такім чынам, каб яны сталі звяном агульнага праекту.  Напрыканцы лагернай змены яны прадставяць свае міні-праекты  пад агульнай назвай “Беларусь – краіна мар і надзей”.

Вольга ІЛЬІНА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “УПК Сінькоўскіх яслей-сада-сярэдняй школы”.

 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений