Лета цудоўнае – лета бяспечнае!

Лето - 2020
03.07.2020

Пад такой назвай у  дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 15 г. Смаргоні" прайшоў тэматычны дзень, які спрыяў фарміраванню культуры бяспечных паводзін у выхаванцаў.

1.jpg

2.jpg

У рамках тэматычнага дня былі праведзены гутаркі: "Што можна і што нельга?", "Тэлефоны службы выратавання", "Правілы паводзін каля ракі», «Сонца спякотнае, небяспечнае», «Пераходзім дарогу па правілах». Выхаванцы замацавалі асноўныя правілы бяспечных паводзін летам, правілы бяспекі пры катанні на веласіпедзе, роліках, адпачынку каля вадаёма, паўтарылі тэлефоны службы выратавання і інш. Дзеці з энтузіязмам прымяралі на сябе ролю ўрача, супрацоўніка ДАІ, выратавальніка.

3.jpg

4.jpg

З выхаванцамі старшых груп педагогі правялі тэматычную квэст-гульню "Урокі бяспекі". Дзеці паўтарылі важныя правілы пажарнай бяспекі, пазнаёміліся з патэнцыйна пажаранебяспечнымі сітуацыямі, якія могуць узнікнуць летам, дзеяннямі па іх прадухіленні. Нашы выхаванцы не толькі адказвалі на пытанні, паказваючы свае веды аб правілах бяспекі, але і з задавальненнем пагулялі ў разнастайныя гульні, выконваючы патрабаванні бяспекі.

5.jpg

6.jpg

Чытанне мастацкай літаратуры, прагляд і паказ тэатральных пастановак «Воўк і сямёра казлянят», «Бяспечная прагулка калабка» ўзбагацілі вопыт і ўражанні выхаванцаў, а дыдактычныя гульні дапамаглі замацаваць практычныя навыкі бяспечных паводзін.

7.jpg

Каб летнія забавы прыносілі радасць і былі бяспечнымі, нашы выхаванцы паабяцалі выконваць правілы паводзін у лесе, на дарозе, дома, каля вадаёмаў.

Алена Траскоўская, музычны кіраўнік

ДУА "Яслі-сад № 15 г. Смаргоні".


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений