Пра тых, хто захоўвае і прымнажае нацыянальную спадчыну: «Кірмаш рамёстваў» распачаў сваю работу у РЦК

Пра тых, хто захоўвае і прымнажае нацыянальную спадчыну: «Кірмаш рамёстваў» распачаў сваю работу у РЦК

Культура
01.11.2025
442

Багацце народнай фантазіі ўражвае. У гэтым можна пераканацца, наведаўшы выставу народнай творчасці майстроў Смаргоншчыны «Кірмаш рамёстваў», якая распачала сваю работу ў раённым Цэнтры культуры. Гэта падзея стала святам для ўсіх аматараў беларускай культуры і традыцыйных рамёстваў.

IMG_9811.JPG

IMG_9800.JPG

Падчас урачыстага адкрыцця выставы прысутных вітала намеснік дырэктара РЦК Ганна САБІНСКАЯ. Каларыту і ўзнёсласці імпрэзе дадалі выступленні «Кушлянскай капэлы» і спявачкі Ліліі МУРАЎСКАЙ.

IMG_9830.JPG

IMG_9816.JPG

IMG_9833.JPG

Свае работы на суд гледачоў прадставілі 16 мясцовых майстроў. Іх рукі стварылі ўнікальныя творы, аб’яднаныя любоўю да роднага краю і багаццем яго культурнай спадчыны. Выстава ператварылася ў своеасаблівую галерэю дасягненняў сморгонскіх умельцаў, дзе кожны экспанат быў напоўнены цеплынёй натуральных матэрыялаў.

Наведвальнікі могуць убачыць віртуозныя вырабы з саломы Наталлі Логач і Жанеты Найдзіч, з лазы – Раісы Леонавай, Тамары Кажан, а таксама народных майстроў Беларусі Александра і Людмілы Мускіх, дзе лёгкасць і пластычнасць спалучаюцца з прыгажосцю формаў. Шчырае і трывалае дрэва, якое набывае ў руках Эдуарда Вараб’ёва новае жыццё ў выглядзе пано і прадметаў побыту. Элегантную скуру, ператвораную Галінай Андрыяловіч і Ірынай Мядзвецкай у аксесуары і сувеніры. Ткацтва Ніны Кенько, дзе ніткі пераплятаюцца ў складаныя арнаменты. 

IMG_9763.JPG

IMG_9765.JPG

IMG_9787.JPG

IMG_9776.JPG

IMG_9792.JPG

Асобна можна гаварыць пра работы майстра беларускага касцюма Людмілы Канаплёвай, вышываныя ручнікі Зоф’і Войткі, традыцыйную ляльку Марыі Зенкевіч, арыгінальныя рэчы, якія служаць памятнымі сувенірамі пра Смаргоншчыну, – ад Людмілы Зенько, Таццяны Чарняк, Людмілы Стручко.

IMG_9797.JPG

IMG_9783.JPG

IMG_9915.JPG

IMG_9780.JPG

Глыбіні і гістарычнай важнасці выставе надалі экспанаты з этнаграфічнай кампазіцыі «Адкуль нашы карані», якая размяшчаецца ў раённым Доме рамёстваў. Гэтыя прадметы старажытнасці стварылі моцную сувязь паміж мінулым і сучаснасцю, паказаўшы, што майстры Смаргоншчыны творча развіваюць традыцыі, пакінутыя іх продкамі. Загадчыца раённага дома рамёстваў Таццяна Зеновіч правяла захапляльную экскурсію па выставе.

IMG_9842.JPG

IMG_9848.JPG

IMG_9865.JPG

Як адзначыла Святлана Жабінская, метадыст па народных традыцыях, абрадах, фальклоры і этнаграфіі РЦК, «Кірмаш рамёстваў» – гэта не толькі магчымасць для смаргонцаў і гасцей горада палюбавацца прыгажосцю, створаную рукамі таленавітых людзей, але і аддаць пашану тым, хто захоўвае і прымнажае нацыянальную спадчыну. Выстава будзе працаваць да 8 лістапада, з 11.00 да 16.00.

IMG_9867.JPG

IMG_9906.JPG

IMG_9885.JPG

IMG_9880.JPG

IMG_9760.JPG

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Статьи по теме: