Рэспубліка Беларусь – дзяржава, слаўная ўнікальным культурным здабыткам, які нястомна прымнажаецца сучаснымі творчымі дзеячамі.
На Смаргоншчыне жывуць таленавітыя музыканты, літаратары, акцёры і яшчэ многія людзі мастацтва, якія нястомна захапляюць сваім майстэрствам.
Вы беражліва захоўваеце гістарычную і духоўную спадчыны ў бібліятэках і музеях, выхоўваеце пакаленні юных талентаў у школе мастацтваў і цэнтры творчасці, ствараеце яркія святочныя праграмы, далучаеце да кінематографа. Раённыя мерапрыемствы заўсёды адпавядаюць духу часу, таму што іх арганізуюць людзі, якія па-сапраўднаму любяць справу свайго жыцця.
Прыміце словы ўдзячнасці за вашу добрасумленную працу, часам без святаў і выхадных, а таксама пажаданні моцнага здароўя, шчасця і заваявання новых прафесійных вышынь!