Народны хор ветэранаў – у ліку пераможцаў

Народны хор ветэранаў – у ліку пераможцаў

Культура
11.09.2025
221

У межах свята Беларускага пісьменства прайшоў адкрыты харавы фестываль-конкурс «Лідскі ХОР-ФЭСТ». Смаргонскі народны хор ветэранаў Смаргонскага раённага Цэнтра культуры атрымаў высокую ўзнагароду – дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі «Акадэмічны харавы спеў».

«Гэтая перамога яшчэ раз пацвярджае высокі прафесійны ўзровень і непаўторны талент калектыву, які ўжо амаль паўстагоддзя радуе сваім мастацтвам не толькі жыхароў Смаргоншчыны, адзначыла Ганна Сабінская, намеснік дырэктара РЦК. Творчая біяграфія народнага хору ветэранаў уражвае. Заснаваны ў 1976 годзе, калектыў ужо праз дзесяць гадоў атрымаў ганаровае званне «народны». Нязменным кіраўніком хору з’яўляецца таленавіты музыкант, кампазітар і дырыжор Аляксандр Лях. За сваю багатую гісторыю калектыў неаднаразова станавіўся лаўрэатам і ўладальнікам Гран-пры абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Новая перамога ў Лідзе – гэта заслужанае прызнанне нястомнай працы, адданасці справе і любові да музыкі, якую артысты дораць сваім гледачам».

ветераны.jpg

ветераны 1.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва РЦК

Теги: культура

Статьи по теме: