Пра эканоміку, здаровы лад жыцця і бяспеку на вадзе

 

Пра эканоміку, здаровы лад жыцця і бяспеку на вадзе

Единый день информирования
17.07.2020
3613

Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама начале з намеснікам старшыні райвыканкама Ігарам Шчасным наведалася ў Залескі музей-сядзібу М. К. Агінскага.

IMG_9659.JPG

Сустрэча з калектывам прайшла вельмі дынамічна і зацікаўлена. З вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Смаргоншчыны пазнаёміла галоўны спецыяліст аддзела эканамічнага рэгулявання, знешне-эканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкама Вольга Рожка. Праблемы бяспекі на вадзе і неабходнасць прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, асабліва ва ўмовах пандэміі, асвятліў у сціслай прамове Ігар Шчасны.

IMG_9662.JPG

Прысутных цікавілі праблемы як прыватнага, так і грамадскага характару. Так, дырэктар культурнай установы Людміла Градзіцкая прасіла растламачыць, як спрацаваў у першым паўгоддзі Смаргонскі сіліката-бетонны завод. Ігар Пятровіч адказаў, што завод працуе стабільна, аб’ёмы вытворчасці за першы квартал выраслі. І наогул, стратных прадпрыемстваў у нашым раёне стала менш за гэты перыяд.

IMG_9663.JPG

Маладых супрацоўнікаў музея цікавілі пытанні атрымання арэнднага жылля і перспектывы дзяржаўнай падтрымкі маладых сем’яў пры будаўніцтве ўласнага жылля. Прадстаўнікі старэйшага пакалення выказалі незадаволенасць закрыццём у аграгарадку Залессе аддзялення банка, што стварыла напружанасць у рабоце паштовага аддзялення і наогул у атрыманні і здачы наяўных грошай, як прыватнымі асобамі, так і мясцовымі ўстановамі, што працуюць з наяўнымі грашовых сродкаў. Ігар Пятровіч патлумачыў, што такое рашэнне кіраўніцтва “Беларусбанка” прыняло, бо ўсе падобныя аддзяленні стратныя і запатрабаваны вельмі абмежаванай колькасцю вяскоўцаў. Большасць жыхароў раёна пры разліках карыстаюцца электроннымі карткамі і онлайн паслугамі. Атрымаць наяўныя грошы ёсць магчымасць на паштовым аддзяленні, а хутка такія паслугі будуць аказваць і мясцовыя магазіны. Што да ўстаноўкі банкамата, то гэта немэтазгодна і таму сведчанне спроба ўстанавіць яго на сілікатабетонным заводзе, дзе пазней адмовіліся ад яго.

IMG_9667.JPG

На пытанні, што тычыліся эпідэміялагічнай абстаноўкі ў раёне, тэрмінаў адкрыцця пасля капітальнага рамонту гарадскога басейна і аздараўлення дзяцей у час вакацый, адказаў Ігар Шчасны.

IMG_9671.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.