Першы вопыт ва ўмовах экстрыму

 

Першы вопыт ва ўмовах экстрыму

Здравоохранение
13.11.2020
1161

У сродках масавай інфармацыі апошнім часам асвячаецца праца медыцынскіх работнікаў падчас пандэміі каранавірусу. Але адна справа, калі ў барацьбу за здароўе і жыцці людзей уступаюць прафесіяналы з вялікім вопытам работы, а зусім іншая, калі шэрагі барацьбітоў папаўняе моладзь, якая яшчэ толькі асвойвае азы лекарскай справы. Ёсць у гэтым рашучым кроку арэол рамантызму, а ў шчырым жаданні дапамагаць хворым людзям і сваім будучым калегам – прыкмета Чалавека і Урача з вялікай літары.

Сярод тых, хто сваю першую практыку праходзіў у медыцынскіх установах падчас складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, ёсць ураджэнцы Смаргоншчыны. З трыма з іх нам удалося звязацца. Прадстаўляем вам студэнтаў-медыкаў: Дар’я КАПЦЮХ – пяцікурсніца Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Кацярына ЛАПЫЦЬКА, студэнтка 4 курса Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Аляксандр КАРНЕЙ, студэнт 5 курса Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. На той момант, калі пачыналі сваю працу ў Мінскай ГКБ №5 і Смаргонскай ЦРБ, яны былі студэнтамі 3 і 4 курсаў.

 

Сваімі ўражаннямі пасля працы ў медыцынскіх установах яны падзяліліся з ахвотай.

Дар’я Капцюх, колішняя выпускніца СШ №5, а цяпер студэнтка ГрДМУ.

Каптюх.jpg  изображение_viber_2020-11-13_12-11-56.jpg

- Я працавала медсястрой у аддзяленні мікрахірургіі вока ва ўніверсітэцкай клініцы. Падчас першай хвалі пандэміі таксама абавязана была прымаць меры перасцярогі, апранаць спецадзенне, маскі, акуляры.

Для мяне гэта быў каласальны вопыт працы ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі. Для пачынаючых медыкаў работа ў такіх умовах - гэта добрая практыка, бачыш, што такое рэальная медыцына. І цяпер я працягваю тут працаваць. Свой прафесійны абавязак неабходна выконваць у любых умовах і сітуацыях. Напэўна, таму многія з тых, хто студэнтамі паспрабавалі свае сілы на перадавой медыцыны, ужо дакладна вызначыліся з прафесіяй. Пра гэта казаў і губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік, калі сустракаўся са студэнтамі ў Гродзенскім медуніверсітэце. Ён адзначыў, што будучыя медыкі, якія даказалі сваёй актыўнай працай у перыяд пандэміі, што гатовыя павышаць свой прафесіяналізм і далей, абавязкова будуць адзначаны, калі ўзнікне пытанне пры размеркаванні. Адміністрацыя ўніверсітэта адправіла лісты бацькам нашых студэнтаў са словамі падзякі за іх выхаванне. За тое, что ў перыяд развіцця пандэміі COVID-19 іх дзеці ўзялі на сябе адказнасць і прынялі актыўны ўдзел у працы з пацыентамі, праявіўшы прафесіяналізм, адказнасць, бясстрашнасць і чуласць. Асабліва прыемна было тое, што і мае бацькі атрымалі такую ​​падзяку.

Вось што расказала Кацярына Лапыцька.

Лапытько.jpg   i.jpg

- Калі з-за пандэміі нас перавялі на дыстанцыйнае навучанне, я не вярнулася ў Смаргонь. Засталася ў студэнцкім інтэрнаце. Больш таго, са сваімі суседкамі я вырашыла ісці падпрацоўваць. Якраз у гэты момант у пятай Мінскай клінічнай бальніцы адкрыўся новы “ковідны” корпус, набіралі персанал, універсітэт пасадзейнічаў у гэтай справе. Нас узялі малодшым медперсаналам (санітарачкамі), бо на той момант у нас яшчэ не было права працаваць медсёстрамі. Уладкаваліся напачатку мая і адпрацавалі да афіцыйнага зняцця статусу ковіду з бальніцы. Я працавала ў рэанімацыі, а мае сяброўкі – у пульманалагічным аддзяленні.

З непрывычкі было цяжка. Па-першае, гэта наш першы вопыт работы. А па-другое, сітуацыю ўскладняла напружанасць эпідэміялагічнай сітуацыі і ўніформа, якую мы абавязаны былі апранаць. Але набыты вопыт вельмі дапамагае нам цяпер, калі працуем у выхадныя дні медыцынскімі сёстрамі ў аддзяленні кардыялогіі ГКБ №1 г. Мінска, якая перапрафіліравана ў інфекцыйна-ковіднае аддзяленне і цяпер запоўнена хворымі поўнасцю. Мы вельмі стараемся, хоць часам бывае складана і проста фізічна цяжка.

А вось што распавёў нам Аляксандр КАРНЕЙ, колішні выпускнік Смаргонскай гімназіі, студэнт 5 курса Гомельскага ДМУ.

карней.jpg

- Пасля заканчэння чацвёртага курса лячэбнага факультэта я працаваў медбратам у хірургічным аддзяленні Смаргонскай ЦРБ. Спачатку дапамагаў Людміле Васільеўне Тамашовай прымаць хворых у аддзяленне, а пазней мяне перавялі на пост, і ў мае абавязкі ўваходзіў кантроль за станам здароўя ўсіх пацыентаў. А яшчэ я афармляў гісторыі хвароб новапрыбыўшых пацыентаў, запаўняў дакументацыю, выконваў урачэбныя назначэнні (уколы, кропельніцы і г. д.), пісаў справаздачы аб тым, што адбывалася за змену. Часам было вельмі складана, але паступова я прывык да тэмпу працы, ды і калегі вельмі дапамаглі.

Давялося сутыкнуцца падчас гэтай першай практыкі і з хворымі на COVID-19. Страху не было, таму што, гледзячы на тое, як спакойна працавалі іншыя супрацоўнікі, я і сам мог спакойна выконваць ускладзеныя на мяне абавязкі, хаця і не меў аніякага вопыту.

Галоўны вынік маёй работы ў хірургічным аддзяленні – гэта неверагодны вопыт для мяне, як будучага ўрача, і досвед, што на медыцынскіх сёстрах трымаецца большая частка работы бальніцы. Нягледзячы на вялікую нагрузку, я не расчараваўся ў сваёй будучай прафесіі, а наадварот, упэўніўся ў правільна зробленым выбары.

Ул. інф.