Багатая палітра творчых талентаў. Калектывы Смаргоншчыны пацвярджаюць свае званні

 

Багатая палітра творчых талентаў. Калектывы Смаргоншчыны пацвярджаюць свае званні

Культура
24.11.2022
4570
Хто не бывае за кулісамі, той нават і ўявіць не можа, якое там бурліць жыццё. На працягу двух дзён, 23 і 24 лістапада, у смаргонскім закуліссі было асабліва горача. Творчыя калектывы Смаргоншчыны пацвярджалі свае званні «народны» і “ўзорны” – здавалі своеасаблівы экзамен, праходзілі праверку на творчую сталасць.

У галіне самадзейнай народнай творчасці такія званні прысуджаюцца калектывам з высокім выканальніцкім майстэрствам і цікавым разнастайным рэпертуарам.

IMG_0175.JPG

IMG_0181.JPG

“Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, раз у тры гады ўсе калектывы, якія маюць званні, павінны іх пацвярджаць, - зазначае Сняжана Куратчык, намеснік начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, адзін з членаў камісіі, якая ацэньвала работу самадзейных артыстаў Смаргоншчыны. -  Па сутнасці, калектывы паказваюць сваю працу за тры гады. Яны прадстаўляюць канцэртную праграму. Мы таксама знаёмімся з дакументамі, з пашпартамі калектываў, у якіх адлюстроўваецца ўся іх творчая дзейнасць за апошні час. Выніковая адзнака – пацвярджэнне ці не пацвярджэнне званняў. Як правіла, свае званні калектывы пацвярджаюць, бо ўсе яны надзвычай апантаныя, творчыя, “хварэюць” тым, чым займаюцца.

У нашай камісіі – спецыялісты па жанравых напрамках, якія даюць прафесійную адзнаку рабоце калектываў: адзначаюць станоўчыя моманты ў выступленні,  указваюць на недахопы, на што трэба звярнуць увагу”.

IMG_0203.JPG

У складзе атэстацыйнай камісіі, што працавала ў Смаргоні, акрамя намесніка начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама, былі таксама дырэктар і метадысты Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

“Калектывы смаргонскага краю заўсёды адрозніваюцца ад іншых рэгіёнаў. У іх ёсць свой твар. Гэта відаць і па манеры выканання, і па нацыянальных касцюмах, і па іншых прыкметах”, - зазначыла Сняжана Куратчык.

IMG_0227.JPG

IMG_0244.JPG

IMG_0245.JPG

У Смаргонскім раёне 31 калектыў пацвярджаў свае званні: 15 – “узорных” і 16 народных. На сцэне выступіў старэйшы калектыў, які мае званне “народны” – цымбальны аркестр імя Аляксандра Дзяругі, ён быў створаны ў далёкім 1948 годзе. 

IMG_0530.JPG

З сярэдзіны 1960-х гадоў у Смаргоні працуе ансамбль песні і танца імя Агінскага. 

IMG_0370.JPG

IMG_0386.JPG

IMG_0416.JPG

З 1976 года – фальклорны калектыў “Валэйчанка”, у яго складзе дагэтуль спявае 84-гадовая Марыя Будзько, якая стаяла ля вытокаў стварэння калектыву.

IMG_0251.JPG

Пераемнік “Валэйчанкі” – узорны фальклорны калектыў “Кропелькі”, які шмат гадоў працаваў у Валэйкаўскім клубе. Клуб зачынілі, таму калектыў цяпер – у Смаргоні, у раённым Цэнтры культуры.

“Кропелькі” памянялі месца дыслакацыі, але валэйкаўскія традыцыі мы прадаўжаем. У бліжэйшых планах - развучваць аўтарскія песні, якія напісала Марыя Будзько”, - заўважыла Лілія Мураўская, кіраўнік “Кропелек”.

Добра паказалі сябе і дзіцячыя калектывы, якія не так даўно займелі званне “ўзорны”, - лялечны тэатр “Батлейка” з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, тэатр эстраднай песні “Камплімент” з дзіцячай школы мастацтваў.

IMG_0304.JPG

IMG_0457.JPG

Смаргоншчына багата на творчыя таленты. І ў гэтым можна пераканацца не толькі падчас такіх мерапрыемствах, як пацвярджэнне званняў, але і бываючы на розных мерапрыемствах, што ладзяцца ў нашым горадзе.

IMG_0287.JPG

IMG_0294.JPG



Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.


Статьи по теме: