Творчасць яднае. Выстава работ смаргонскіх творцаў адкрылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі

 

Творчасць яднае. Выстава работ смаргонскіх творцаў адкрылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі

Культура
17.09.2021
2328
“Радасць – сонца, якое азарае ўсё, што ёсць, і ўсё, што будзе, - божая радасць творчасці! Усе радасці жыцця – у творчасці”, - словы французскага пісьменніка Рамэна Ралана міжволі ўспомніліся падчас адкрыцця выставы “Дзякуй зямлі, што мяне нарадзіла” ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Прымеркавана выстава да свята Дня народнага адзінства і прысвечана дзеячам культуры і мастацтва Смаргоншчыны.

IMG_2259.JPG

IMG_2273.JPG

Наш край багаты на творчыя таленты. Смаргоншчына можа пахваліцца многімі знакамітымі імёнамі. Сярод іх – кампазітары  Мечыслаў Карловіч, Пётр Альхімовіч, заслужаны дзеяч культуры БССР Аляксандр  Шыдлоўскі, харавы дырыжор, прафесар Беларускай дзяржаўнай Акадэміі музыкі, народны артыст СССР і БССР Віктар Роўда,  педагог, заслужаны дзеяч культуры БССР Аляксандр Дзяруга.

“Лепшыя музычныя творы створаныя нашымі землякамі гучаць  і сёння ў філарманічных залах, на шматлікіх пляцоўках, сярод якіх скрыпічныя канцэрты, сімфанічныя паэмы. Дзве тысячы песень запісана Акадэмічным хорам Беларускага тэлебачання і радыё пад кіраўніцтвам Віктара Роўды, шэраг апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку народных беларускіх песень, Аляксандра Дзяругі”, - зазначыла навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна. Згадала яна і пра вядомых мастакоў Смаргоншчыны - Лілію Трохалеву, Уладзіміра Навіцкага, Анатоля Бяляўскага, Валянціна Варанішчу і іншых. 

IMG_2316.JPG

IMG_2310.JPG

IMG_2309.JPG

IMG_2320.JPG

IMG_2329.JPG

Смаргоншчына з’яўляецца калыскай літаратараў беларускага слова: Францішка Багушэвіча, Майсея Кульбака, Алеся Салагуба, Паўла Савоські, Уладзіміра Счаснага, Уладзіміра Някляева, Артура Цяжкага, Мар’яна Дуксы, Алы Клемянок. Некаторыя імёны ўваходзяць у залаты фонд беларускай і замежнай  літаратуры. Паэты і пісьменнікі прысвячалі роднай зямлі свае лепшыя творы”.

Радуе і падрастаючае пакаленне. Свае вершы падчас адкрыцця выставы прачытала “зорачка” літаратурнага небасхілу Паліна Дваранская, вучаніца 10 класа Крэўскай школы.

IMG_2287.JPG

IMG_2321.JPG

Традыцыі мінулых пакаленняў прадаўжаюць сёння майстры і рамеснікі  Смаргоншчыны. Яны працуюць у розных тэхніках дэкаратыўна- пракладнога мастацтва. Лозапляценне – Аляксандр і Людміла Мускія (народныя майстры Рэспублікі Беларусь), а таксама Тамара Кажан і Сяргей Барташэвіч. Саломапляценне – Пётр Гатоўка і  Наталля Логач. Ткацтва – Ніна Кенько. Ганчарства – Сяргей Нагаеў і Юрый Хрышчановіч. Кавальская справа – Анатоль Вяршковіч. Фларыстыка – Святлана Янкоўская. І гэта далёка не ўвесь пералік вядомых майстроў смаргонскага краю.

IMG_2305.JPG

На адкрыцці выставы прысутнічала Тамара Кажан, якая дванаццаць гадоў займаецца лозапляценнем. “Калі я працую з лазой, станаўлюся маладзейшай, мацнейшай, - кажа Тамара Іванаўна. – А самую вялікую асалоду атрымліваю, калі работа зроблена і яна камусьці спадабалася”.

IMG_2296.JPG

На адкрыцці выставы прысутнічала Жанна, дачка Марыі Радзішэўскай, вядомай смаргонскай майстрыхі па вышыванні, якой ужо няма ў жывых. Сваё майстэрства яна перадала дачцэ і вучням, самая вядомая з іх – Зоф’я Войтка.  

IMG_2323.JPG

Падвяла рысу пад выступленнымі дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна, якая таксама займаецца творчасцю – піша вершы.

IMG_2301.JPG

Пазнаёміцца з экспанатамі выставы – работамі творцаў Смаргоншчыны, іх асабістымі рэчамі можна будзе на працягу двух тыдняў.

IMG_2307.JPG

IMG_2314.JPG

IMG_2319.JPG

IMG_2330.JPG

IMG_2333.JPG

IMG_2334.JPG

IMG_2335.JPG

IMG_2337.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.