Маршрут “Крэва – Сярэднявечча”: госці свята пабывалі ў мінулым

 

Маршрут “Крэва – Сярэднявечча”: госці свята пабывалі ў мінулым

Культура
14.08.2021
2997
Аматары гістарычных вандровак і  дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх паядынкаў і сярэднявечных танцаў 14 жніўня сабраліся на фэсце “Кераміка Крэва”.

Фестываль распачаўся  тэатралізаванай праграмай “Крэўскі летапіс”. Пасля чаго публіцы былі прадстаўлены майстры-керамісты – удзельнікі фестывалю.   

Фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва” – прыступка ў справе адраджэння багатай гістарычнай спадчыны крэўскай зямлі і гісторыі. Крэўскі замак – на новай прыступцы развіцця. А традыцыйнае свята керамістаў, якое ладзіцца тут, гаворыць пра тое, што керамічнае мастацтва будзе і далей развівацца.  Гэту думку выказала падчас адкрыцця начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва.

Акунуцца ў атмасферу Сярэднявечча дапамог гістарычны клуб “Вількамір”. Рыцарскія турніры для публікі – шоў экзатычнае і захапляльнае. Дзяніс (клубнае імя –Манівід) зазначае: “З радасцю мы ўдзельнічаем у такіх святах. Нядаўна былі ў Мсціслаўі. Сёння – у Крэве. Для мяне, студэнта гістарычнага факультэта БДУ, Крэва – месца знакавае, бо тут была падпісана Крэўская ўнія – падзея важная для беларусаў і палякаў”.  

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

Разам з прыгожымі прадстаўніцамі мінскага клуба сярэднявекавых танцаў “Chorus Tempora”  усе жадаючыя  маглі паўдзельнічаць у майстар-класе па сярэднявечных танцах. Дзяўчаты прызналіся, што ў Крэве на фестывалі яны ўпершыню, падобныя імпрэзы яны любяць за настрой, за незвычайную атмасферу.  

Падчас тэатралізаванага прадстаўлення “Падпісанне Крэўскай уніі” прысутныя сталі “сведкамі” вядомай гістарычнай падзеі, якая адбылася ў 1385 годзе.

Падчас фестывалю сваю канцэртную праграму прапанаваў народны ансамбль народнай музыкі “Хутарок” (Смаргонскі раённы цэнтр культуры). Вечарам перад публікай выступілі салісты Белдзяржфілармоніі і народны струнны ансамбль “Кантрасты” (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў).

Фестываль-кірмаш дазволіў яшчэ раз  дакрануцца да багатага гістарычнага мінулага гэтай старажытнай зямлі.

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: