“Жодзішкаўскі карагод” сабраў аматараў народнай творчасці

 

“Жодзішкаўскі карагод” сабраў аматараў народнай творчасці

Культура
12.06.2021
8002
Што за карэнне нас так моцна трымае? Роднай зямлі карэнне. Чым сілкуюцца гэтыя карані? Найперш – духоўнай спадчынай продкаў, наталяюць смагу вадой з народных, жыватворных крыніц. Падсілкавацца тым, што пакінулі нам продкі, сабраліся людзі на свяце побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод”.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

У межах свята адбыўся занальны агляд-конкурс фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, а таксама конкурс на лепшую пару танцавальных чаравікоў.

Удзельнікамі свята сталі прафесіяналы і аматары бытавога беларускага танца, музыкі, спеваў, майстры народнай творчасці, рамеснікі. І ўсё ж галоўным героем фестывалю быў Яго Вялікасць танец. Запальны, імклівы, жывы – ён панаваў не толькі на сцэне, але і за яе межамі.

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

На свята завітаў са сталіцы збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог, арганізатар фальклорных фестываляў “Беларуская полька”, “Берагіня”, “Мяцеліца” Мікола Козенка.

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

Выступалі ўдзельнікі школы традыцыйнага мастацтва фальклорнага гурта “GUDA” (Мінск), народны ансамбль беларускай музыкі ”Лявоны” (Воранава), узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” (Смаргонь), узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” (Жодзішкі), народныя фальклорныя калектывы з Шутавіч і Валэйкавіч. Сваю творчасць прадставілі самадзейныя артысты з Ашмяншчыны , а таксама вакальная група “Чараўніцы” з Бялкоўшчыны, народны ансамбль беларускай песні “Вечарынка” з Жодзішак.

(Больш падрабязна пра свята побытавых танцаў”Жодзішкаўскі карагод” чытайце ў друкаванай версіі газеты “Светлы шлях”).

13.jpg

14.jpg

15.jpg

16.jpg17.jpg

18.jpg

19.jpg

20.jpg

13.jpg

22.jpg

23.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.