Месца, дзе жыве гісторыя і памяць

 

Месца, дзе жыве гісторыя і памяць

Культура
03.12.2020
3741

Гісторыка-этнаграфічнаму музею СШ №5 напрыканцы лістапада споўнілася 25 гадоў. У 1999 годзе музею было прысвоена ганаровае званне “народны”.

Настаўніца пачатковых класаў Антаніна Дзерэчэнік, якая актыўна ўдзельнічала ў стварэнні музея, кажа: “Немагчыма забыць, які ўсхваляваны быў тагачасны дырэктар школы Валерый Скварцоў,  калі адкрывалі музей, як радаваўся ён кожнаму новаму экспанату. Сваім энтузіязмам ён запаліў усіх нас: настаўнікаў, дзяцей і бацькоў. Усе “даследавалі” свае падвалы, гарышчы, вясковыя хаты, каб знайсці каштоўнасць для школьнага музея”.

 “Школьныя музеі выконваюць велізарную выхаваўчую і пазнавальную ролю, - зазначае дырэктар СШ №5 Раіса Захарыч. -  Музей актыўна наведваюць не толькі нашы вучні, але і з іншых устаноў адукацыі. Пра гэта сведчаць запісы ў кнізе водгукаў.  Бывалі ў нас і замежныя дэлегацыі. У сярэднім у год мы рэгіструем ад 4 да 6 тысяч наведвальнікаў. Тут часта праводзяць урокі настаўнікі гісторыі, беларускай літаратуры, пачатковых класаў”.

IMG_9338.JPG

Людміла МУСІЕНКА кіраўнік музея.


 Асноўная экспазіцыя музея мае некалькі раздзелаў. У карчме  спыняліся людзі, каб адпачыць, падсілкавацца, пра нешта дамовіцца. Інтэр’ер  адпаведны: камін, лавы, стол, посуд, патэфон, нават скрыпкі вядомага смаргонскага майстра Івана Карнея.

Можна “завітаць” у майстэрню гарбара. У Смаргоні раней было шмат майстроў па апрацоўцы скур жывёл. Рабочыя інструменты ў іх немудрагелістыя: косы, нажы, скрабкі… Бочкі для замочвання і дублення скур, швейная машынка для пашыву скуранога абутку, калодкі для надання яму пэўнай формы, а таксама паліцы для гатовага абутку – усё гэта можна пабачыць у музеі.

IMG_9318.JPG

IMG_9319.JPG

Смаргонь славілася і абаранкамі (ці правільней сказаць, абваранкамі). Стваральнікі экспазіцыі паклапаціліся, каб у пякарні наведвальнікі ўбачылі невялікія ручныя жорны, карабы для мукі, дзяжу для цеста, сіта для прасейвання мукі, драўляныя лапаты.

Дворык ганчара лёгка пазнаць па ганчарным крузе, які стаіць пасярод майстэрні. Непадалёку знаходзіцца карыта для замешвання гліны, печ “горн” для абпальвання посуду, паліцы з гатовымі вырабамі, калодзеж-журавель.

Сялянская хата з бярвення і саламянай страхой (пачатак ХХ стагоддзя), а ў ёй – стол, ложак, кросны, на якіх жанчыны ткалі палатно, калаўрот і прасніца, пры дапамозе якіх гаспадыні з кудзелі ці воўны сукавалі ніткі. Тут жа можна ўбачыць і цудоўныя даматканыя вырабы.

IMG_9332.JPG

IMG_9331.JPG

IMG_9329.JPG

Па другі бок вуліцы “раскінуўся” кірмаш. Чаго тут толькі няма? Кашы, карабы, драўляны і медны посуд, саматканыя посцілкі і ручнікі, ганчарныя вырабы – усё, што было ў гаспадарцы. На гандлёвых радах таксама лялькі, мужчынскае і жаночае адзенне, дзіцячыя кашулі, ручнікі, сурвэткі, дываны, пацеркі…  Тут жа, “на вуліцы”, стаіць сапраўдны сялянскі воз.

IMG_9334.JPG

Усяго ў гісторыка-этнаграфічным музеі  больш за тысячу экзэмпляраў, у тым ліку – 824 экспанаты складаюць асноўны фонд.

IMG_9345.JPG

IMG_9342.JPG

IMG_9320.JPG

“Навукова-даследчая работа працягваецца і дагэтуль, - кажа Людміла Мусіенка, кіраўнік музея. - Да юбілею мы прымеркавалі акцыю “Падарунак музею”, многія дзеці і бацькі актыўна ў ёй удзельнічалі. А яшчэ мы арганізавалі выставу “Рукатворныя цуды”, экспанаты для якой прадставілі настаўнікі і абслугоўваючы персанал нашай установы. Вышыўка, вязанне кручком, вырабы з фетру, паперы,  мяккая цацка, малюнак. Усяго – каля ста работ. Той, хто прыходзіць на выставу, можа на свае вочы пераканацца, наколькі нашы работнікі таленавітыя.

IMG_9305.JPG

IMG_9312.JPG

IMG_9308.JPG

IMG_9306.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: