Урачыстасць з нагоды 200-годдзя асвячэння касцёла прайшла ў Вішневе

 

Урачыстасць з нагоды 200-годдзя асвячэння касцёла прайшла ў Вішневе

Культура
28.06.2020
1968
Сёння, 28 чэрвеня, шматлікія каталіцкія вернікі і святары прынялі ўдзел у святой імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Гэты дзень спалучыў дзве важныя падзеі: 200-гадовы юбілей кансэкрацыі парафіяльнага касцёла, а таксама адпустовую ўрачыстасць Святога Яна Хрысціцеля.
Гісторыя Вішнеўскага касцёла доўгая і багатая на падзеі. Падмурак для будучай мураванай святыні быў закладзены ў 1811 годзе. Прыкладна ў гэты ж час быў створаны абраз святога Юзафа с Дзіцяткам Езусам на руках. Гэты абраз і сёння з’ўляецца алтарным. У 1820 годзе касцёл быў асвечаны ў гонар Святога апостала Юды Тадэвуша.

_09NTUGFDxw.jpg

8UUlm7BpPus.jpg

dWZIlB1BG6k.jpg

e_RgajnCsjQ.jpg

Q6SR2jFLs0k.jpg
Двухсотгадовая гісторыя Вішнеўскага касцёла знайшла адлюстраванне ў мастацка-дакументальнай аповесці Анатоля Шчучкі “Святыняў маўклівыя цені”. Сёння падчас урачыстасці адбылася прэзентацыя гэтай кнігі.

RGFV2hhHXpU.jpg

suivR9NZ0Tw.jpg

VV2nEIyzG6o.jpg

xJL0FDTDS6U.jpg

Пра свой касцёл і яго гісторыю добра ведаюць усе парафіяне. Кожны з іх, расказваючы пра галоўную ў іх жыцці святыню, ледзве стрымлівае слёзы. Сцежкі, якія вядуць да гэтага касцёла, дзесяцігоддзямі адчувалі на сабе крокі вернікаў. Людзі складвалі тут самыя шчырыя свае малітвы і падзякі Усявышняму і тут атрымлівалі самыя галоўныя ў жыцці сакрамэнты: хросту, споведзі, Эўхарыстыі і сужэнства.

1Dx2WePpTAM.jpg

Рэгіна:
- Сёння для нас вельмі вялікая ўрачыстасць. Гэты касцёл наведвалі мае бацькі, дзяды і прадзеды. Сюды я вадзіла сваіх дзяцей. Вельмі прыемна, што ён ніколі не быў разбіты. Ксяндзы заўсёды клапаціліся пра яго стан.

XehE-yNibhs.jpg

Ядвіга:
- З 1953 года я жыву ў Вішневе, з той пары наведваю гэты касцёл. Кожную нядзельку. Тут хрысцілі дзяцей і ўнукаў. Касцёл мяняецца з гадамі, абнаўляецца. Заўсёды хочацца сюды прыходзіць.

_75yJ0lX1uU.jpg

Меланія:
- У гэтай парафіі я з маленства. Мае бацькі былі вельмі пабожныя. Больш за 60 гадоў тут служыў ксёндз Юзаф Кісель. Наш касцёл ніколі не закрываўся. Ксёндз заўсёды змагаўся за тое, каб святыня служыла вернікам.

esnsEzQay-E.jpg

Алена:
- З гэтым касцёлам звязана вельмі шмат. Тут мяне хрысцілі, тут я прыступала да першай Камуніі, брала шлюб, хрысціла сваіх дзяцей. Нягледзячы на тое, што сёння жыву ў Мінску, часта з сям’ёй наведваем гэтую святыню. Для нас яна, як родны дом.


F1qLSxFZk5o.jpg

Ірына і Віктар:
- Мы прыехалі на ўрачыстасць з Мінску. У нас сямейная традыцыя – наведваць розныя храмы на вялікія святы. На свята Яна Хрысціцеля штогод прыязджаем у Вішнева.
Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.