Сінькоўскі Дом культуры прыняў удзел у аглядзе-конкурсе “Распахнем акенца творчасці”

Культура
02.03.2020
Да раённага агляду-конкурсу “Распахнем акенца творчасці” Сінькоўскі Дом культуры прапанаваў канцэртную праграму “Хай мірнае сонца нам свеціць у ваконца”.

Артысты сінькоўскага краю прапанавалі публіцы і журы кампазіцыі пра вайну, Радзіму, каханне. Свае вакальныя нумары прадставілі жаночая група “Медуніца”, Зоя Варпаховіч, Святлана Бабенка і жаночае трыа.

Народны вакальны калектыў вёскі Шутавічы цудоўна выканаў беларускія народныя песні “Бярозка з лістком” і “Ой, валы мае”.  Пацешылі юныя артысты – дзіцячы гурт “Буслянка” і ўдзельнікі дзіцячага гуртка сольнага спявання.

Завяршылася імпрэза песняй “Усміхайся!”. Гледачы пакідалі залу на пазітыве і з усмешкай на тварах. Дарэчы, існуе цэлая навука пра смех, якая называецца геаталогіяй. Смех зніжае ўзровень цукру ў крыві, умацоўвае сон, павышае ў арганізме ўзровень антыцел, якія змагаюцца з інфекцыямі і паляпшаюць работу імуннай сістэмы. Так што смейцеся на здароўе і хадзіце на канцэрты.

IMG_8300.JPG

IMG_8313.JPG

IMG_8318.JPG

IMG_8320.JPG

IMG_8333.JPG

IMG_8344.JPG

IMG_8349.JPG

IMG_8350.JPG

IMG_8361.JPG

IMG_8374.JPG

IMG_8380.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений