“Ордэн” ад Уладзіміра Ягоўдзіка

 

“Ордэн” ад Уладзіміра Ягоўдзіка

Культура
17.08.2019
1563
Уладзімір Ягоўдзік будзе выступаць перад дзецьмі. “Цікава, трэба абавязкова звадзіць на сустрэчу сваю Ксюшу”, - падумала я. Сустрэча з вядомым дзіцячым пісьменнікам, аўтарам казак, эсэ, апавяданняў, уладальнікам прэміі імя Янкі Маўра (за лепшы твор для дзяцей і юнацтва на беларускай мове) прадвяшчала незабыўныя эмоцыі.

Выступленне пісьменніка ладзіла раённая дзіцячая бібліятэка ў сакавіку 2017 года – у межах тыдня дзіцячай кнігі. Мая Ксюша хадзіла тады ў першы клас, а ў зале былі, у асноўным, чацвёртакласнікі. Размова з пісьменнікам аказалася надзвычай лёгкай, нязмушанай і адначасова выхаваўчай: Уладзімір Іванавіч расказваў, як важна ведаць родную мову, а пасля прапанаваў, каб хтосьці з дзяцей прачытаў верш па-беларуску.

І тут Ксюша не вытрымала, выйшла на сцэну і прапанавала не верш, а песню “Ой, жа госці, госці, вы жаданыя…” Малая год займалася ў фальклорным гуртку “Жалейка” ў цэнтры творчасці, таму песню выканала эмацыянальна, з рухамі. Пасля чаго чацвёртакласнікі сталі шаптацца: “Падстаўная” (а гэта было не так).

Уладзімір Ягоўдзік ёй падарыў “ордэн” (пісьменнік сам так яго назваў) – вялікі значок з надпісам “Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”, які дзяўчынка захоўвае і цяпер як адну з самых дарагіх рэчаў.

IMG_7977.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Статьи по теме: