Елачная казка

 

Елачная казка

Калейдоскоп
17.12.2019
779
Да Новага года яшчэ ёсць час, аднак перадсвяточны настрой ужо пасяліўся ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. Мы даўно прызвычаіліся, што ўсе сучасныя ноу-хау ўпершыню з’яўляюцца ў  сталіцы. А чым жа здзіўляе мясцовых жыхароў і гасцей наш абласны цэнтр—Гродна?

Здаецца, горад вырашыў выйграць першынства па колькасці елак. Зялёныя прыгажуні паўсюль: на плошчах, у парках, каля сцыяльна значных аб’ектаў і  крам.

Але асаблівай арыгінальнасцю вылучаецца парк Жэлібера. Каля ўваходу цябе сустракаюць казачныя дрэвы-волаты, упрыгожаныя неонавай ілюмінацыяй.

А далей ты трапляеш на алею елак, створаных мясцовымі прадпрыемствамі і навучальнымі ўстановамі. Прывабна зіхаціць елка, створаная з  электрычных лямпачак, ад РУП “Гроднаэнерга”. Здзіўляе халодным хараством і стрыманасцю зробленая са штучных нітак елка ад філіяла “Завод  Хімвалакно” ААТ “Гродна Азот”. А награвальная  спіраль  аказваецца можа быць і гірляндай для лясной прыгажуні! З рознакаляровых бутэлек таксама можна стварыць елку! А вось елка ад ААТ “Аўтобусны парк г. Гродна”, на мой погляд,  выглядае самай арыгінальнай. Аснову елкі складаюць пафарбаваныя ў зялёны колер шыны, замест гірлянд—ланцужкі, а ў якасці елачных цацак—дарожныя знакі і шарыкі з назвамі гарадоў Гродзенскай вобласці і колькасцю кіламетраў да іх.

Алея елак.jpg

Аўтапарк г.Гродна.jpg

Гроднаэнерга.jpg

Елка з бутэлек.jpg

Елка з электрычнай  спіраллю.jpg

Хімвалакно.jpg

казачныя дрэвы.jpg

Хочацца верыць, што Гродна перадасць эстафету раённым цэнтрам і ў наступным годзе мы  таксама будзем мець магчымасць апынуцца ў елачнай казцы!

Наталля СІДАРАВА.