Пераможцы конкурсу “Родныя сэрцу куткі” атрымалі падарункі ад газеты

 

Пераможцы конкурсу “Родныя сэрцу куткі” атрымалі падарункі ад газеты

Галина АНТОНОВА
21.09.2021
5309
Газета “Светлы шлях” падвяла вынікі фотаконкурсу “Родныя сэрцу куткі” і ўзнагародзіла пераможцаў.

IMG_3077_Сайт.jpg

Сярод аўтараў лепшых работ – Марына Шульжыцкая, якая жыве ў Смаргоні, працуе галоўным бухгалтарам на прыватным прадпрыемстве. Родам Марына з Кушлян, сярод работ, якія яна прапанавала на конкурс, былі адлюстраваны і Кушляны, але мы выбралі  сольскія краявіды.

Музычны кіраўнік Смаргонскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Аляксандра Сарачынская прыслала фотаздымак, якія яна зрабіла ў Заскавічах, калі разам з бацькам і сабакам Філам пасвіла кароў. Там жывуць яе бацькі і Аляксандра з сям’ёй часта бывае.

Прыгажосць сваёй малой радзімы – хутара Няфеды –  адлюстравала на фота і Таццяна Смаленская, якая жыве ў Смаргоні, цяпер знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да 3 гадоў.

IMG_3100.JPG

Мастацкі фатаздымак “Кукурузнае поле паблізу вёскі Клідзеняты” зрабіла Вольга Алянцэвіч, калі аднойчы каталася на веласіпедзе ў родных ваколіцах. Вольга – кіраўнік гуртка “АртЛандзія” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Павіншавала пераможцаў і ўручыла памятныя падарункі галоўны рэдактар газеты “Светлы шлях” Наталля Антоненка.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.