Агеньчык у гасцях у выхаванцаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы
17.11.2025

З ранняга ўзросту дзеці павінны разумець важнасць і неабходнасць выканання правіл бяспечнай жыццядзейнасці. З мэтай фарміравання ўяўленняў пра бяспечнае выкарыстанне запалак і агню ўвогуле ў госці да выхаванцаў рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання Асінаўшчызненскай пачатковай школы прыйшоў Агеньчык.

Ён расказаў дашкольнікам казку "Пра непаслухмяную запалку", разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі разважаў над тым, якія наступствы могуць чакаць чалавека, калі ён не будзе выконваць правілы бяспечнага карыстання запалкамі. На пытанне Агеньчыка "Што рабіць, калі здарыцца пажар?" - дзеці адразу ўпэўнена адказалі, што неабходна тэлефанаваць па нумару 101.

Пасля выхаванцы разам з Агеньчыкам гулялі ў гульню "Дзе агонь?", падчас якой узгадалі, дзе можна сустрэць агонь і як яго можна выкарыстоўваць.

На развітанне Агеньчык падарыў дзецям дыдактычную гульню "Агонь - сябар, агонь - вораг", якая вельмі ім спадабалася. З яе дапамогай выхаванцы змаглі даведацца, калі можна сябраваць з агнём, а калі ён можа нечакана пераўтварыцца ў вельмі лютага ворага.

Даведаліся цікавыя звесткі пра агонь.jpg

Злосны агонь.jpg

Калі дапамагае агонь.jpg

Нумар 101.jpg


Алена Біслюк,

выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскай пачатковай школы

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений