Бібліятэкар са Смаргоні пакарыла рэспубліку
27.10.2025

Званне «Бібліятэкар года – 2025» атрымала бібліятэкар гарадской бібліятэкі №1 горада Смаргоні Жанна КАРАСЕВІЧ. Прэстыжны нацыянальны конкурс ладзіць Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла падчас XII Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Кангрэс сабраў вядучых спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы.

Жанна 1.jpg

Галоўны прыз для пераможцы – займальная стажыроўка ў бібліятэках Масквы. Цяпер у Жанны Людвікаўны з’явіўся ўнікальны шанец пазнаёміцца з працай сталічных калег, даведацца пра самыя сучасныя бібліятэчныя тэндэнцыі і прывезці новыя ідэі ў родную Смаргонь.

Жанна Сморгонь 1.jpg

Жанна Карасевіч – выпускніца філфака ГрДУ імя Янкі Купалы. Пяць гадоў адпрацавала ў педагогіцы. З 2009 года – у бібліятэчнай сферы.

Жанна.jpg

Аўтарскі краязнаўчы анлайн-квэст «Сцежкамі Смаргоншчыны» Жанны Людвікаўны быў адзначаны дыпломам 2-й ступені на абласным конкурсе сярод публічных бібліятэк Гродзеншчыны на лепшую віртуальную віктарыну, інтэрактыўную гульню, анлайн-крыжаванку «Бібліятэка.by». Матэрыялы, у падрыхтоўцы якіх прымала актыўны ўдзел Жанна Людвікаўна, на рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ў намінацыі «Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях» былі адзначаны дыпломам 2 ступені. Жанна Карасевіч таксама з’яўляецца аўтарам віртуальнай выставы-інсталяцыі «Францішак Багушэвіч – абаронца праўды і роднай мовы».

1.jpg

Няўрымслівы бібліятэкар пастаянна шукае новыя формы бібліятэчнай работы з чытачамі. Распрацавала два аўтарскія «Квэсты ў чамадане», якія праводзіла на летніх бібліятэчных інтэрактыўных пляцоўках, дзевяць інтэрактыўных гульняў для дзяцей і дарослых. З’яўляецца аўтарам і арганізатарам патрыятычнага праекта «Наш край – наша гісторыя». Падчас яго рэалізацыі стварыла інтэрактыўны плакат «Смаргоншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», а таксама інтэрактыўную гульню «Смаргоншчына ў полымі вайны», якія адзначаны дыпломам 2 ступені на абласным інтэлектуальным конкурсе літаратурна-пазнавальных інтэрнэт-рэсурсаў «Гэта нашай гісторыі радкі».

Жанна Людвікаўна вядзе актыўную работу па распаўсюджванні і папулярызацыі ведаў па гісторыі роднага краю, пра населеныя пункты Смаргоншчыны, пра тых, хто праславіў родную зямлю сваімі справамі. У дапамогу бібліятэкарам стварыла калекцыю брашур, прэзентацый, відэаматэрыялаў, буктрэйлераў, інтэрактыўных гульняў для дзяцей і дарослых. Аўтар і ўдзельнік пастановак для лялечнага тэатра «Праменьчык», які працуе пры бібліятэцы. Выкарыстоўвае інавацыйныя формы работы і ў абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэкі, найбольшую папулярнасць атрымалі яе краязнаўчыя падарожжы, эрудыт-квілты, гульнявыя калейдаскопы, краязнаўчыя анлайн-гульні.

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва Жанны КАРАСЕВІЧ

 

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений