Гульня-падарожжа "Аб правах, гуляючы" прайшла ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе
17.10.2025

З мэтай фарміравання ўяўленняў пра правы чалавека, выхавання маральных якасцей дзіцяці ў рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшла гульня-падарожжа "Аб правах, гуляючы".

Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся падарожнічаць па станцыях. 

 На прыпынку "Аб правах у вершах" выхаванцы з дапамогай вершаваных радкоў пазнаёміліся з паняццем "права" і з асноўнымі правамі чалавека. Апынуўшыся на станцыі "Правы казачных герояў", будучыя школьнікі разважалі над тым, хто і чые правы парушыў у той ці іншай казцы. Далей былі прыпынкі "Станоўчыя і адмоўныя персанажы", "Скончы выказванне", "Так ці не". 

У канцы падарожжа дзеці прыйшлі да высновы, што правы дадзены чалавеку з самага яго нараджэння і ніхто не можа парушаць правоў іншага чалавека.

Кожнае дзіця мае права.jpg

Нашы правы.jpg

Правы казачных герояў.jpg

Алена Біслюк,

выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскай пачатковай школы

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений