Тыдзень бацькоўскай любові, прымеркаваны да Дня маці і Дня бацькі, у дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 4 г. Смаргоні” распачаўся з прыгожага свята “Дзень маці”.
Таксама ва ўстанове прайшлі святочные мерапрыемствы, прысвечаны Дню маці, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца выхаванне ў дашкольнікаў любові і павагі да жанчыны, маці. На працягу ўсяго дня ў дзяцей быў святочны настрой, бо дзеці загадзя рыхтаваліся да свята: падрыхтавалі танцавальные нумары, вершы , песні на роднай мове для сваіх матуль. Юныя артысты парадавалі матуль музычнай народнай казкай “Рэпка”. У кожнай групе была арганізавана выстава малюнкаў: “Мая маці - самая-самая”, “Партрэт мілай матулі”. Для усіх разнаўзроставых груп была арганізавана выстава “Усё пачынаецца з матулі”, зроблена фотазона, дзе дзеці са сваімі матулямі маглі зрабіць на памяць фотоздымак пра гэты святочны дзень.
Яшчэ выхаванцы сваімі рукамі падрыхтавалі святочныя паштоўкі для сваіх любімых мам, самых добрых, ласкавых, клапатлівых.




Святлана Райбе,
музычны кіраўнік
ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”