Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025» сабраў гасцей на свята
16.06.2025

13 і 14 чэрвеня ў горадзе Маладзечна адбыўся 26 раз Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025».

У рамках правядзення фестывалю працавалі творчыя пляцоўкі для дзяцей і падлеткаў “Беларускі АРТ-куток”, дзе выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыіі “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні” прынялі ўдзел з харэграфічнымі нумарамі.

Творчая група “Гарошынкі” паказала танцавальныя нумары “Матухна Зямля” і “Вёсачка” і атрымала дыпломы і сувеніры.

Дзеці разам са сваімі бацькамі наведалі шмат інтэрактыўных пляцовак: “Гульнявая”, “Крыжаванка”, “Тэатральная”, дзе былі паказаны тэатральныя мініяцюры і казкі. Таксама паўдзельнічалі ў майстар-класе па выцінанцы. З цікавасцю паслухалі сваіх сяброў, якія дэкламавалі вершы П. Броўкі, Я. Коласа, Я. Купалы, Н. Гілевіча на роднай мове. З захапленнем гулялі ў народныя гульні: “Валошкі і рамонкі”, “Закаці шарык”, “Знясі пірог у печ”. Завяршылася свята агульным флэшмобам.

Выхаванцы ДУА Дзіцячы сад 4.jpg

Гульня Закаці шарык (1).jpg

Народны танец Вёсачка.jpg

Парк Пабеды.jpg

Харэаграфічны нумар Матухна зямля.jpg

Алена АМБРАСЕВІЧ, выхавацель,

Святлана РАЙБЕ, музычны кіраўнік,

ДУА “Дзіцячы сад №4 г.Смаргоні”.

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений