Тэррыторыя вакол касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме набывае новае аблічча дзякуючы агульным намаганням вернікаў аграгарадка і навакольных вёсак. Па ініцыятыве настаяцеля касцёла ксяндза-каноніка Юрыя Беганскага былі арганізаваны тры суботнікі, якія сталі прыкладам еднасці, адказнасці і сапраўднай супольнасці.
07.06.2025
Першы суботнік адбыўся 1 мая і сабраў каля пяцідзесяці чалавек. Людзі расчышчалі тэрыторыю каля касцёла, пілілі і выносілі галлё, граблі лісце, жартавалі і падтрымлівалі адзін аднаго. Атмасфера была цёплай і сямейнай. Наступныя суботнікі толькі пацвердзілі, што гэтая справа карыстаецца падтрымкай і цікавасцю: людзі прыходзілі сем’ямі, з сябрамі і суседзямі.

Трэці суботнік, які адбыўся сёння, 7 чэрвеня, стаў лагічным працягам. Дзякуючы працавітасці ўдзельнікаў, тэрыторыя вакол касцёла пераўтвараецца ў ўтульнае і прыгожае месца для адпачынку, сустрэч і малітвы.
Асаблівую каштоўнасць гэтая ініцыятыва набывае ў кантэксце Года добраўпарадкавання, які адзначаецца ў Беларусі ў 2025 годзе. Добраўпарадкаванне пачынаецца не толькі з дзяржаўных праграм, але і з асабістай ініцыятывы і адказнасці кожнага. І прыклад парафіяльнай супольнасці Войстама яскрава гэта пацвярджае.










Ларыса ТАТАРЫНАВА
Фота з Telegram-канала Парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Войстам)
Поделиться:
Статьи по теме:
Оставить комментарий
Войти через соцсети