Смаргоншчына рыхтавалася да міру
10.05.2025

Чытаем артыкулы з выпуску газеты «Перамога» ад 7 мая 1945 года. Вайна яшчэ не скончана, але газета ўжо піша пра блізкую перамогу.

На першай старонцы – навіна пра чацвёртую дзяржаўную ваенную пазыку. Чаму яна так важная? Вайна патрабавала велізарных выдаткаў: на зброю, амуніцыю, аднаўленне зруйнаваных гарадоў. Дзяржава звярнулася да народа: кожны мог дапамагчы, падпісаўшыся на пазыку. Людзі ахвяравалі трох-чатырохтыднёвы заробак.

Таксама тут паведамлялася, што савецкія войскі ўзнялі над нямецкай сталіцай – Берлінам Сцяг Перамогі і разам з арміямі нашых саюзнікаў завяршаюць разгром гітлераўскай Германіі. «Сусветная вайна, развязаная германскімі імперыялістамі, падыходзіць да канца».

У той час, калі на фронце ішлі апошнія баі, на Смаргоншчыне сеялі жыта. Вясновая сяўба была такой жа важнай, як і пазыка: без хлеба не будзе міру. У нумары надрукавана Пастанова абласной камісіі па сацспаборніцтву ад 3 мая 1945. Па паказчыках хода веснавых палявых работ абласная каміссія вызначыла перадавыя і адстаючыя раёны, калгасы і трактарыстаў. Падкрэслілі, што сярод перадавых раёнаў разам з Маладзечанскім, Валожынскім, Ашмянскім, ёсць і Смаргонскі.

Гэты нумар газеты чыталі людзі, якія яшчэ не ведалі, што ўжо праз 48 гадзін вайне прыйдзе канец. 12 мая 1945 года выйшаў асаблівы нумар газеты «Перамога», які назаўжды застанецца ў памяці чытачоў. На яго старонках – найважнейшыя падзеі, што паставілі кропку ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

На першай старонцы газеты надрукаваны тэкст звароту Іосіфа Сталіна да савецкага народа. Урачыстыя словы правадыра пачынаюцца з галоўнага: «Наступіў вялікі дзень Перамогі над Германіей».

На другой старонцы таксама змешчаны Акт аб безагаворачнай капітуляцыі германскіх узброеных сіл. Асабліва ўражае апісанне святкавання Перамогі ў Смаргоні. Яшчэ раніцай 9 мая рабочыя, служачыя, сяляне, школьнікі з чырвонымі сцягамі і партрэтамі правадыроў сабраліся на плошчы Свабоды. Перад адкрыццём мітынга быў выкананы Гімн Савецкага Саюза, выступіў старшыня райвыканкама Нікалаеў, сакратар РК КП(б)Е Кашпур, таварыш Сасноўскі. Скончылася вайна, якая забрала мільёны жыццяў. Але жывыя пабудуюць новы свет – без вайны, без слёз!

Перакмога 12 мая.jpg

Ларыса ТАТАРЫНАВА

Фото аўтара

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений