Хто будзе рыхтаваць кадры?

Экономика
12.02.2016 11:13
1298
На камбінаце хлебапрадуктаў адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у гэту грамадскую структуру, не толькі з нашага, але і суседніх раёнаў.

Старшыня раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў Эдуард Падгайскі спачатку прадаставіў слова галоўнаму інжынеру КХП...
На камбінаце хлебапрадуктаў адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у гэту грамадскую структуру, не толькі з нашага, але і суседніх раёнаў. logo

Старшыня раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў Эдуард Падгайскі спачатку прадаставіў слова галоўнаму інжынеру КХП Аляксандру Суславу. Ён расказаў аб тым, на якой прадукцыі спецыялізуецца прадпрыемства, што для яе вытворчасці выкарыстоўваецца натуральная сыравіна. Некаторыя віды прадукцыі пастаўляюцца ў Літву, Латвію, Чэхію, Расію, Аўстрыю, Славакію, Венгрыю, Славенію, Малдову, Украіну, Сербію, Эстонію.

На прадпрыемстве пастаянна праводзіцца работа па паляпшэнні якасці выпускаемай прадукцыі, з мэтай актывізацыі сваёй знешнеэканамічнай дзейнасці даследуюцца рынкі збыту краін блізкага і далёкага замежжа. Значная ўвага надаецца тэхнічнаму перааснашчэнню, зніжэнню сабекошту выпускаемай прадукцыі, эфектыўнаму выкарыстанню паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Аб эканамічнай сітуацыі ў свеце і Беларусі, укараненні прэзідэнцкіх сацыяльна-эканамічных установак па ўдасканаленні беларускай мадэлі развіцця распавёў саветнік Нацыянальнай акадэміі навук, прафесар, заснавальнік Беларускай міжнароднай інавацыйнай і наасфернай школы Пётр Нікіценка.

Потым выступілі намеснік дырэктара ТАА “ІМТ-“Фільтр”, кандыдат хімічных навук, Яўген Палхоўскі і вядучы спецыяліст гэтай фірмы Павел Сіманькоў. Яны расказалі аб вырашэнні актуальных пытанняў па ачыстцы паветра і вады пры дапамозе сучасных айчынных інавацыйных тэхналогій.

Адстойваць інтарэсы дырэктарскага корпусу закліканы Гро-дзенскі абласны саюз наймальнікаў. Яго старшыня Уладзімір Якаўлеў запэўніў прысутных у тым, што гэта грамадская структура мае магчымасці вырашаць праблемныя пытанні, садзейнічаць у афармленні візаў для кіраўнікоў прадпрыемстваў, запрашаць лектараў, арганізоўваць цікавыя паездкі для абмену вопытам, дапамагаць у завязванні дзелавых кантактаў, аказваць юрыдычную дапамогу.

Згодна з новым законам аб барацьбе з карупцыяй кіраўнікі прадпрыемстваў прыраўноўваюцца да дзяржаўных службовых асоб. Ёсць і іншыя навацыі. Напрыклад, абмежаванні пры прыёме на працу тых, хто ўчыніў злачынства, нявыплата пенсіі дзяржслужачага, замешаным у карупцыі. Цяпер кіраўнікам прадпрыемстваў, у статутным фондзе якіх 50 і больш працэнтаў уласнасці дзяржавы, неабходна будзе запаўняць дэкларацыю. Тое ж самае – і членам іх сям’яў, у тым ліку непаўналетнім.

Юлія Анішчык, якая прадстаўляе ў Гродзенскай вобласці Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, расказала аб рабоце з бежанцамі. А іх нямала ў Беларусі. Гэта і ўкраінцы, і выхадцы з арабскіх краін, дзе ідуць баявыя дзеянні. У Гомельскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях створаны спецыяльныя лагеры для бежанцаў. У перспектыве такі ж лагер плануецца пабудаваць і на Гродзеншчыне. Бежанцаў спрабуюць працаўладкаваць. Некаторыя з іх маюць вышэйшую адукацыю. Так, аднаму арабу, які акрамя роднай добра валодае рускай і англійскай мовамі, на гродзенскім прадпрыемстве прапанавалі прасоўваць прадукцыю на арабскі рынак.

Аб праблеме працаўладкавання выпускнікоў мясцовага політэхнічнага ліцэя гаварыў на пасяджэнні саюза наймальнікаў дырэктар гэтай навучальнай установы Рыгор Удальеў. Кіраўнікі прадпрыемстваў у адзін голас адказваюць, што ім не патрэбны маладыя спецыялісты. У такім выпадку нічога іншага не застаецца, як закрыць ліцэй. А калі праз некалькі гадоў эканамічная сітуацыя палепшыцца, то хто будзе рыхтаваць кадры для мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый?

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений