Дэпутаты наведалі дабрачынную выставу

Алла СТРАШИНСКАЯ
05.01.2021 15:51
752

Не першы год у выставачнай зале Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея праводзіцца дабрачынная выстава работ навучэнцаў мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага “Анёл у тваім сэрцы”. Сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў пералічваюцца на рахунак абласнога аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

Сёння на выставу наведаліся прадстаўнікі раённага дэпутацкага корпусу. Пра работы, якія тут прадстаўлены і наогул аддзяленне, дзе навучаюцца юныя мастакі, дызайнеры, скульптары распавяла намеснік дырэктара ДШМ Марына Пахомава. Многіх дэпутатаў вельмі ўразілі работы таленавітых смаргонскіх пачаткоўцаў. Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Мінко нават выказаў прапанову, каб дзіцячыя малюнкі па тэматыцы пажарнай бяспекі былі выкарыстаны пры афармленні гарадскіх аўтобусных прыпынкаў. Яго думку падтрымаў дырэктар ВУ “Смаргоньгаз” Валянцін Мядзвецкі, але яго прапанова тычылася тэмы бяспечнага абыходжання з газам.

Прадстаўнікі кіраўніцтва школы мастацтваў гатова абвясціць сярод сваіх навучэнцаў спецыяльны конкурс на лепшы малюнак па тэмах прапанаваных дэпутатамі. Застаецца спадзявацца, што ідэя не згубіцца, а знойдзе падтрымку ў вышэйшых інстанцыях, адказных за дызайн горада.

IMG_4966.JPG

IMG_4980.JPG

IMG_4983.JPG

IMG_4987.JPG

IMG_4994.JPG

IMG_4999.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений