06.11.2015
Пра асаблівасці функцыянальнай мадэлі Смаргонскага гісторыка-культурнага кластара ішла гаворка на нядаўнім пасяджэнні за “круглым сталом”, што праводзілася ў межах праекта міжнароднага супрацоўніцтва, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі мясцовага кіраўніцтва і партнёраў праекта, гаспадары аграсядзіб. Месцам сустрэчы была абрана Крэўская сярэдняя школа, бо мяркуецца, што...
Пра асаблівасці функцыянальнай мадэлі Смаргонскага гісторыка-культурнага кластара ішла гаворка на нядаўнім пасяджэнні за “круглым сталом”, што праводзілася ў межах праекта міжнароднага супрацоўніцтва, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі мясцовага кіраўніцтва і партнёраў праекта, гаспадары аграсядзіб. Месцам сустрэчы была абрана Крэўская сярэдняя школа, бо мяркуецца, што турыстычны кластар будзе ахопліваць тэрыторыі Крэўскага, Залескага сельсаветаў і г. Смаргонь.

Падчас “круглага стала”. Падчас “круглага стала”.


Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко прывітаў прысутных і падзяліўся вынікамі адукацыйнага візіту па вывучэнні вопыту развіцця сельскага турызму на аснове прынцыпаў кластарнага ўзаемадзеяння ў Літоўскай Рэспубліцы. Каардынатар праекта Галіна Мацюшэнка расказала, якія магчымасці можа даць для ўсіх удзельнікаў стварэнне такой лучнасці, як турыстычны кластар.
Напярэдадні “круглага стала” праводзіліся даследаванні па вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны нашага раёна, стану і патэнцыялу аграсядзіб. Праводзілася анкетаванне, праверка гістарычных крыніц. Са справаздачай выступіў навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі Аляксей Дзермант. Выбіраючы спецыялізацыю для ствараемага кластара, даследчыкамі былі вызначаны тры ўзроўні: на глабальным – тэма Першай сусветнай вайны, якая досыць цікавая для замежных турыстаў; на міжрэгіянальным – спадчына Вялікага княства Літоўскага і міжэтнічныя сувязі, што павінны прыцягнуць увагу падарожнікаў з краін-суседак; на лакальным – арыенціры на прыцягненне айчынных аматараў актыўнага адпачынку. Тэму Агінскага, якая і так даволі распіяраная, наўмысна абышлі дзеля пашырэння тэматыкі і межаў кластара.

Сяргей БАНДАРЭНКА – гаспадар “Сядзібы майстра”. Сяргей БАНДАРЭНКА – гаспадар “Сядзібы майстра”.


Юрыст, арбітр Міжнароднага арбітражнага суда Ганна Шынкевіч пастаралася на “гутарковую” мову перакласці складаныя тэр-міны і нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дзеля таго, каб патэнцыяльныя члены кластара маглі абраць магчымую форму калектыўнага супрацоўніцтва для аб’яднання юрыдычных і фізічных асоб, а таксама, пры адпаведным дазволе - і асобных дзяржаўных устаноў. Выступоўца спынілася на нормах заканадаўства, што забяспечваюць дэмакратычнасць кіравання лучнасцю, дазваляюць рэалізаваць механізм “хаджэння” электронных грошай у межах кластара дзеля ўзаемаразлікаў.
Менеджар праекта Аляксандр Сінкевіч паведаміў аб праграмным забеспячэнні кластара. Для тых, хто гатовы да супрацоўніцтва ў лучнасці, будуць ладзіцца адукацыйныя семінары.
Галіна Мацюшэнка расказала, што праз пару тыдняў будзе абвешчаны конкурс мясцовых партнёрскіх ініцыятыў. Галіна Пятроўна падрабязна спынілася на парадку правядзення конкурсу, яго мэтах, тэматыцы і прыярытэтах. Для падрыхтоўкі паспяховых заявак будуць ладзіцца выязныя кансультацыі.
Прэзентацыю сваёй сядзібы зрабіў Сяргей Бандарэнка.
Падчас дыскусіі ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць выказаць свае думкі, меркаванні, сумненні ці спадзяванні.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений